Вы тут

«ЧАС ЗБІРАЦЬ КАМЯНІ» - дэпутат Мікалай Самасейка


Прэзідэнт Арменіі паведаміў аб рашэнні рэспублікі ўступіць у Мытны саюз і ўдзельнічаць у фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза. Мікалай Самасейка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах:

Самосейко

— Упершыню Арменія паведаміла пра намер далучыцца да Мытнага саюза летам мінулага года ў Казані на міжнароднай канферэнцыі, якая была прысвечана еўразійскай інтэграцыі. Тады Арменія выказала толькі намер. Тое, што праз год кіраўніцтва гэтай краіны прыйшло да вываду пра неабходнасць далучэння да Мытнага саюза як да канчатковага рашэння, можна толькі вітаць.

Асэнсаванне краінамі постсавецкай прасторы таго, што надышоў час «збіраць камяні», аднаўляць страчаныя эканамічныя сувязі, сведчыць аб сур'ёзным патэнцыяле нашага інтэграцыйнага аб'яднання.

Думаю, мы будзем дапамагаць Арменіі на гэтым шляху ўступлення ў Мытны саюз і ў фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.