Вы тут

Ад мар — да рэальнасці


Гэты навучальны год пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі пад знакам падрыхтоўкі да 50-гадовага юбілею ВНУ. Між іншым, рыхтавацца да дня нараджэння тут пачалі ўжо даўно і нават распрацавалі цэлую праграму «50 ідэй да юбілею».

— У новым навучальным годзе БДУІР павінен стаць заканадаўцам моды на ініцыятыўнасць, крэатыўнасць і прадпрымальнасць, месцам, дзе гэтыя характарыстыкі паспяховага ў будучым маладога чалавека, прафесіянала сваёй справы, высакакласнага інжынера стануць нормай і будуць культывавацца ўсімі членамі ўніверсітэцкай супольнасці, — падкрэслівае рэктар універсітэта Міхаіл Батура

.

Кіраўніцтва ўніверсітэта з задавальненнем канстатуе, што сёлета ў БДУІР паступіла вельмі шмат яркіх абітурыентаў з канкрэтнымі прафесійнымі мэтамі, высокімі баламі на ЦТ і дастойнымі спартыўнымі дасягненнямі, а таксама шмат прызёраў і пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд.

З кола залічаных на першы курс дзённай бюджэтнай формы навучання больш як 63% маюць у суме за тры сертыфікаты і дакумент аб адукацыі 300 балаў і больш. Усяго ў гэтым годзе студэнтамі дзённай формы навучання стала больш як 2000 маладых людзей: 1110 першакурснікаў будуць навучацца за кошт бюджэту і 907 — за ўласныя сродкі. Сярэдні конкурс склаў 1,5 чалавека на месца, а на асобныя спецыяльнасці — 4 чалавекі.

Напярэдадні прыёмнай кампаніі кіраўніцтва БДУІР вырашыла пайсці даволі нестандартным шляхам, каб прыцягнуць увагу з боку патэнцыйных абітурыентаў да сваёй ВНУ: усё ж такі ў БДУІР рыхтуюць будучую тэхнічную эліту краіны, а тут даволі нечакана старшакласнікам было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе эсэ на тэму «Мая мара — БДУІР». На конкурс паступіла каля 100 работ ад школьнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і ў вершаванай форме.

Пераможца конкурсу эсэ Марыя Марчук сваю мару ўвасобіла ў жыццё — стала студэнткай БДУІР. Набраўшы ў суме за тры сертыфікаты і сярэдні бал дакумента аб адукацыі 386 балаў, Маша паступіла на самую запатрабаваную ў абітурыентаў спецыяльнасць «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» факультэта камп'ютарных сістэм і сетак. Між іншым, паўпрахадны бал на гэтую спецыяльнасць склаў 375 балаў!

Прызёры конкурсу Раман Сіткевіч і Мікіта Чайчыц таксама сталі студэнтамі бюджэтнай формы навучання. Раман абраў спецыяльнасць «Электронныя і інфармацыйна-кіруючыя сістэмы фізічных установак», дзе рыхтуюць спецыялістаў для першай беларускай АЭС, а Мікіта — перспектыўную спецыяльнасць «Праграмуемыя мабільныя сістэмы». Абедзве гэтыя спецыяльнасці былі адкрыты толькі ў гэтым годзе і прыём на іх ажыццяўляўся ўпершыню.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.