Вы тут

Зямельныя ўчасткі — на новых умовах


З першых дзён верасня пачынаюць дзейнічаць новыя патрабаванні пры адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў. Аб гэтым гаворыцца ва Указе кіраўніка дзяржавы ад 5 чэрвеня 2013 года № 258.

Згодна з гэтым дакументам, цяпер зямельныя ўчасткі для будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў будуць прадастаўляць у Мінску і абласных цэнтрах толькі камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальным будаўніцтве, а таксама юрыдычным асобам — пераможцам конкурсу па выбары забудоўшчыка. Указ дае магчымасць вызначыць найбольш выгадныя прапановы ад заказчыкаў (забудоўшчыкаў) па будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў, акрамя жылых дамоў павышанай камфортнасці. Таксама гэта дасць магчымасць выключыць злоўжыванні пры прадастаўленні зямельных участкаў пад будаўніцтва.

Камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы па капітальным будаўніцтве, а таксама юрыдычныя асобы — пераможцы конкурсу па выбары заказчыка (забудоўшчыка) з'яўляюцца заказчыкамі па выкананні праграм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва жылых памяшканняў. Ім участкі будуць даваць без правядзення аўкцыёну на права часовага або пастаяннага карыстання. Што тычыцца зямельных участкаў для будаўніцтва жылых дамоў павышанай камфортнасці, то яны, як і раней, будуць прадастаўляцца па выніках правядзення аўкцыёнаў.

Шматдзетным сем'ям

, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля даюцца па-за чаргой. Пры гэтым такія ўчасткі ў Мінску, абласных цэнтрах і гарадах абласнога падпарадкавання будуць прадастаўляцца шматдзетным сем'ям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у прыватную ўласнасць без унясення платы за зямельны ўчастак.

Акрамя таго, зараз, у адпаведнасці з указам, абавязак па звароце па дзяржаўную рэгістрацыю гэтых зямельных участкаў ускладаецца выключна на арганізацыі па землеўпарадкаванні. Гэта выключыць неабходнасць асабістай прысутнасці грамадзян у тэрытарыяльных арганізацыях па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, а значыць цяпер яны не прапусцяць устаноўленага заканадаўствам тэрміну для звароту па ажыццяўленні рэгістрацыйных дзеянняў.

Цяпер дзяржаўная рэгістрацыя стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго, выдача пасведчання аб дзяржрэгістрацыі ажыццяўляюцца ў тэрмін не больш за 7 працоўных дзён. У выпадку выканання вялікага аб'ёму працы, неабходнай для ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння, яна можа выконвацца ў тэрмін да 14 працоўных дзён.

Указам прадугледжана, што пры прадастаўленні зямельнага ўчастка ў часовае карыстанне або арэнду тэрмінам да аднаго года дзяржаўная рэгістрацыя яго стварэння і ўзнікнення правоў на яго не ажыццяўляецца, а заключэнне дагавора арэнды зямельнага ўчастка ў пісьмовай форме не патрабуецца. Дакументам удасканальваецца парадак прадастаўлення зямельных участкаў для рэалізацыі інвестыцыйных дагавораў, заключаных з нашай краінай. Выканкамы будуць абавязаны фарміраваць спісы ўчасткаў (апошнія падрыхтаваны для наступнага прадастаўлення іх інвестарам). Гэтыя спісы павінны размяшчацца на інфармацыйных стэндах і афіцыйных сайтах выканкамаў.

Зараз указ робіць больш жорсткімі патрабаванні па размяшчэнні аб'ектаў нерухомасці на землях сельгаспрызначэння і ляснога фонду. Цяпер, калі спатрэбіцца пабудаваць дом на гэтых землях, трэба будзе ўзгадніць рашэнне з Прэзідэнтам Беларусі. Пры гэтым устанаўліваюцца канкрэтныя выпадкі, пры якіх не патрабуецца такое ўзгадненне месца размяшчэння зямельных участкаў. Гаворка ідзе аб узвядзенні і абслугоўванні падземных лінейных збудаванняў (газаправодаў, нафтаправодаў, ліній электраперадач, сувязі і іншых збудаванняў), рэканструкцыі лінейных збудаванняў, уключаючы чыгунку і аўтамабільныя дарогі. Сюды адносяцца эксплуатацыйныя свідравіны для здабычы вуглевадароднай сыравіны і аб'ектаў, звязаных з іх абслугоўваннем, а таксама будаўніцтва і абслугоўванне аб'ектаў нерухомай маёмасці ў межах свабодных эканамічных зон.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.