Вы тут

Сноўдэн і кітайскі фактар у расійска-амерыканскіх зносінах


У жніўні прэзідэнт ЗША Барак Абама адмяніў візіт у Маскву і двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Ўладзімірам Пуціным. Як лічаць эксперты, напружанасць у расійска-амерыканскіх адносінах паўстала з-за сітуацыі з экс-супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам, які нядаўна атрымаў у Расіі часовы прытулак тэрмінам на адзін год. Тым не меньш, Абама прыме ўдзел у саміце G20 у Санкт-Пецярбургу ў верасні.

4snow_den_ed111_3[1]

Сусветныя СМІ адразу ахарактарызавалі гэтую сітуацыю як пачатак новай халоднай вайны паміж Расіяй і ЗША. Усё было бы так, калі не тыя актыўныя кансультацыі паміж Белым домам і Крэмлём, якія распачаліся адразу, як толькі Сноўдэн сыйшоў з самалёта ў аэрапарту Шарамеццева. І такое прымальнае рашэнне, якое дазволіла бы захаваць твар абодзвум бакам, было знойдзена пад час гэтых кансультацый: з адного боку Расія не магла проста выдаць Сноўдэна ЗША, бо тады для трэціх бакоў гэта б яўна сведчыла аб высокім узроўні стратэгічнага амерыканска-расійскага партнёрства, у той жа час, Сноўдэна трэба было памясціць у такія рамкі, у якіх ён спыне сваю антыамерыканскую падрыўную дзейнасць і перастане быць пагрозай для расійска-амерыканскіх стасункаў. Тады ж прэзідэнт Пуцін агучыў ўмову, пры якой Сноўдэн можа застацца ў Расіі – калі перастане “наносіць шкоду амерыканскім партнёрам”. Яшчэ расійскі бок папярэдзіў Сноўдэна, што любая яго дзейнасць, звязаная з нанясеннем шкоды і расійска-амерыканскім адносінам, таксама з’яўляецца непрымальнай. І тут пачалося самае цікавае. Спачатку Сноўдэн адклікаў сваё прашэнне аб часовым прытулку, калі даведаўся аб умове, якую яму выставіў Пуцін. Але потым нечакана памяняў сваё рашэнне і пагадзіўся з умовай Пуціна.

Тут самы час прыгадаць адно супадзенне. Скандал са Сноўдэнам здарыўся як раз у той самы момант, калі у Саннілэндсе на ўсходзе ад Лос-Анджэлеса праходзіў амерыкана-кітайскі саміт (7-8 чэрвеня), пад час якога, як лічаць эксперты, амерыканскі бок планаваў агучыць абвінавачванні ў кібершпіянажу з боку дзяржаўных органаў Кітая на тэрыторыі ЗША. Як раз за два дні да саміта ў заходніх СМІ разгарэўся скандал у сувязі з тым, што амерыканскія спецслужбы выкарыстоўваюць сакрэтную праграму для сачэння за карыстальнікамі найбуйнейшых сацыяльных сетак і сусветных IT-кампаній. А ўжо пасля саміту стала вядома, што вінаваты ўцечкі Сноўдэн знайшоў прыстанішча ў Ганконгу. І тут ужо замест абвінавачванняў у адрас Кітая у ходзе сустрэчы з Сі Цзіньпінам з патрабаваннем спыніць кібершпіянаж ў дачыненні да амерыканскіх арганізацый і грамадзян Абама быў вымушаны апраўдвацца за тое, што амерыканскія спецслужбы сочаць за грамадзянамі і ўладамі амаль усяго свету.

У гэты ж самы час у СМІ сталі з’яўляюцца публікацыі, у якіх Сноўдэн, падазраецца ў шпіянажы на карысць Кітая. Гэтае ж меркаванне выказаў і былы віцэ-прэзідэнт ЗША Дзік Чэйні, што Сноуден можа супрацоўнічаць са спецслужбамі Кітайскай народнай рэспублікі. У гэтым кантэксце зараз зразумела тая асцярога, з якой Сноўдэна прымала Масква, і сэнс тых актыўных кансультацый, якія праводзіліся паміж Масквой і Вашынгтонам. Зараз відавочна, што і Масква, і Вашынгтон убачылі след Кітая ў справе са Сноўдэнам. Так, пасля сустрэчы Сноўдэна з праваабаронцамі ў транзітнай зоне аэрапарта Шарамеццева, на якой ён заявіў пра намер прасіць часовы палітычны прытулак у Расіі на прапанаваных яму ўмовах, адбылася тэлефонная размова паміж Пуціным і Абамай, пад час якой расійскі лідэр пераконваў свайго амерыканскага калегу, што выпадак з экс-агентам ЦРУ Сноўдэнам – гэта кітайскі ход, закліканы пасварыць Расію і ЗША. На думку Пуціна, абодва кіраўнікі павінны і далей развіваць прагматычные супрацоўніцтва, негледзячы на інцыдзент са Сноўдэнам. Следствам падобнага развіцця сітуацыі стала і кадравае рашэнне Абамы адправіць у адстаўку міністра нацыянальнай бяспекі ЗША Джанэт Напалітана, якая занадта настойліва дамагалася выдачы Сноўдэна.

Такім чынам, амерыканска-расійскія стасункі вытрымалі іспыт на трываласць, негледзячы на інцыдзент са Сноўдэнам. Паказальна і тое, што замест скасаванай раней сустрэчы Пуціна з Абамай у Маскве, у якасці кампенсацыі адбылася сустрэча ў Вашынгтоне ў фармаце “2+2” паміж кіраўнікамі знешнепалітычных і абаронных ведамстваў Расіі і ЗША – Сяргеем Лаўровым, Джонам Кэры, Сяргеем Шайгу і Чакам Хейгелам, пад час якой былі абмяркаваны пытанні глабальнай і рэгіянальнай бяспекі (у тым ліку сірыйскі крызіс і іранская справа), супрацьракетнай абароны, вывад з Афганістана Міжнародных сілаў садзейнічання бяспекі ў 2014 годзе, далейшае разгортванне Паўночнай размяркавальнай сеткі з паглыбленнем удзелу Расіі і іншых краін-членаў АДКБ у ёй і г.д. Але іншае пытанне, ці вытрымала Расія праверку перад Кітаем?!

Гэта ўжо не першая “праверка” з боку Кітая на прадмет глыбіні расійска-заходняга узаемадзеяння. У чэрвені гэта года, як мяркуецца, кітайскімі хакерамі нібыта была ўзламана і выкладзена ў сеціва e-mail перапіска, датаваная снежнем 2012 года, брытанскай прыватнай ваеннай кампаніі Britam Defence, з якой вынікала, што Катар прапанаваў арганізаваць правакацыю ў Сірыі супраць Масквы. Па планах Дохі, усё павінна было выглядаць так, быццам урад Сірыі ўжыў супраць баевікоў хімічную зброю расійскага паходжання. Для гэтага кампанія Britam Defence павінна была даставіць з Лівіі снарады з хімічнай зброяй, ідэнтычныя тым, што стаяць на ўзбраенні ў Сірыі. Для дакументавання гэтай аперацыі планавалася выкарыстанне ўкраінскіх наймітаў кампаніі Britam Defence, якія падчас відэаздымкі павінны былі размаўляць на рускай мове. Як вядома, правакацыя гэта не адбылася, але можна ўявіць, якім чынам гэтая інфармацыя магла паўплываць на

ўзровень даверу адзін да аднаго паміж Захадам і Расіяй як раз у той самы момант, калі бакі дамаўляліся аб умовах супрацоўніцтва па “сірыйскаму дасье”…

 

Арсен СІВІЦКІ,

палітычны аналітык, кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў (Мінск)

 

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.