Вы тут

Анонс: "Прышчэпка" ад даўгабуду


6-28Дзярж­за­каз да­зво­лiць iль­гот­нi­кам атрым­лi­ваць ужо га­то­вае жыл­лё

Для гра­ма­дзян з па­трэ­бай у па­ляп­шэн­нi жыл­лё­вых умоў, якiя ма­юць пра­ва на атры­ман­не льгот­ных крэ­ды­таў, у 2014 го­дзе пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць 2,5 млн кв. мет­раў жыл­ля. Ме­на­вi­та ў на­ступ­ным го­дзе пач­не рэ­аль­на дзей­нi­чаць сiс­тэ­ма дзярж­за­ка­зу, ка­лi па гэ­тай лi­нii пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць не менш як 1 млн кв. мет­раў жыл­ля. Як на прак­ты­цы бу­дзе дзей­нi­чаць ме­ха­нiзм дзярж­за­ка­зу i якiя плю­сы ён мае? На гэ­тае i iн­шыя пы­тан­нi жыл­лё­ва­га бу­даў­нiц­тва ка­рэс­пан­дэн­ту "Звяз­ды" ад­каз­вае пер­шы на­мес­нiк мi­нiст­ра ар­хi­тэк­ту­ры i бу­даў­нiц­тва Бе­ла­ру­сi Iры­на АРХІПАВА.

— На­коль­кi вя­до­ма, сiс­тэ­ма дзяр­жаў­на­га за­ка­зу вы­клю­чае ўдзел гра­ма­дзян у iн­вес­ты­цый­ным эта­пе бу­даў­нiц­тва жыл­ля...

— Так. Згод­на з нор­ма­мi ад­па­вед­на­га ўка­за кi­раў­нi­ка дзяр­жа­вы, ця­пер унi­тар­ныя ка­му­наль­ныя ар­га­нi­за­цыi бя­руць крэ­дыт пад бу­даў­нiц­тва жы­лых да­моў на льгот­ных умо­вах у Бе­ла­рус­бан­ку. Ужо ўзгод­не­ны пе­ра­лiк жы­лых да­моў, уклю­ча­ных у гэ­ты дзярж­за­каз. Бу­даў­нiц­тва да­моў ажыц­цяў­ля­ец­ца ў нар­ма­тыў­ны тэр­мiн з на­ступ­ным пе­ра­афарм­лен­нем ква­тэр, пас­ля ўвя­дзен­ня iх у экс­плу­а­та­цыю, на гра­ма­дзян, якiя ма­юць пра­ва на атры­ман­не дзяр­жаў­най пад­трым­кi па­вод­ле ўка­за № 13.

— Атрым­лi­ва­ец­ца, што ця­пер "чар­га­вiк" бу­дзе звяр­тац­ца ў мяс­цо­вы вы­кан­кам не для атры­ман­ня пра­па­но­вы на бу­даў­нiц­тва ней­ка­га до­ма, а "па клю­чы" ўжо га­то­вай ква­тэ­ры?

— Бу­дзе пры­клад­на так.

— Звы­чай­на ка­а­пе­ра­тыў за­бу­доў­шчы­каў, яшчэ на ста­дыi бу­даў­нiц­тва до­ма, ар­га­нi­зоў­ваў на агуль­ным схо­дзе вы­бар па­вер­ха бу­ду­чай ква­тэ­ры кож­на­га чле­на ЖБСК. Як з гэ­тым мо­ман­там бу­дзе ця­пер?

— Га­рад­скiя ўла­ды ра­зам з УКБ ра­ё­наў ар­га­нi­зу­юць спра­вяд­лi­вае раз­мер­ка­ван­не ква­тэр па па­вер­хах i кан­крэт­най дак­лад­най пло­шчы жы­лых па­мяш­кан­няў. Ве­ра­год­на, што там бу­дзе ўлiч­вац­ца i прын­цып са­цы­яль­най спра­вяд­лi­вас­цi (ма­ец­ца на ўва­зе да­та па­ста­ноў­кi на жыл­лё­вы ўлiк, са­цы­яль­ны ста­тус сям'i i iн­шыя ню­ан­сы).

— Пад га­то­вае жыл­лё лю­дзям бу­дуць вы­да­ваць iль­гот­ныя крэ­ды­ты на iс­ну­ю­чых ця­пер умо­вах?

— Так. Умо­вы льгот­на­га крэ­ды­та­ван­ня акрэс­ле­ны ўка­зам № 13 кi­раў­нi­ка дзяр­жа­вы. Тут нi­чо­га не змя­нi­ла­ся. Ад­нак... Ра­ней у па­чат­ку бу­даў­нiц­тва клi­ент не ве­даў, коль­кi гро­шай яго жыл­лё бу­дзе каш­та­ваць на фi­нi­шы i цi не трэ­ба яму яшчэ да­крэ­ды­тоў­вац­ца. Вель­мi ак­ту­аль­най гэ­тая праб­ле­ма бы­ла ў час моц­най iн­фля­цыi, ка­лi на­зi­ра­ла­ся сур'­ёз­нае па­да­ра­жан­не буд­ма­тэ­ры­я­лаў i энер­га­нось­бi­таў.

Ця­пер, пры атры­ман­нi ква­тэ­ры, ча­ла­век бу­дзе дак­лад­на ве­даць, коль­кi яго жыл­лё каш­туе.

— Са­праў­ды, гэ­та спрос­цiць лю­дзям ме­ха­нiзм фi­нан­са­ван­ня атры­ма­на­га жыл­ля. Тут вi­да­воч­ны плюс. Ад­нак цi не па­вя­лi­чыц­ца агуль­ны кошт жыл­ля ў струк­ту­ры дзярж­за­ка­зу — у па­раў­на­ннi са ста­рым ме­ха­нiз­мам iль­гот­на­га крэ­ды­та­ван­ня бу­даў­нiц­тва?

— Кошт жыл­ля не за­ле­жыць ад спо­са­бу бу­даў­нiц­тва, але... Па сiс­тэ­ме дзярж­за­ка­зу жы­лыя да­мы бу­дуць уве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю дак­лад­на па гра­фi­ку нар­ма­тыў­ных тэр­мi­наў бу­даў­нiц­тва. Тэр­мi­ны бу­даў­нiц­тва жы­лых аб'­ек­таў, з вы­зна­ча­на­га пе­ра­лi­ку тых эка­на­мiч­ных да­моў, якiя рэ­ка­мен­да­ва­на ўзво­дзiць па дзярж­за­ка­зе, звы­чай­на зда­юц­ца ў экс­плу­а­та­цыю ў тэр­мiн да го­да.

— Праб­ле­ма даў­га­бу­даў сён­ня са­мая ак­ту­аль­ная ў га­лi­не...

— Так. Сён­ня ў жыл­лё­ва-бу­даў­нi­чых ка­а­пе­ра­ты­вах, якiя ста­лi праб­лем­ны­мi па тэр­мi­нах бу­даў­нiц­тва, ад 40 да 80 пра­цэн­таў сем'­яў з'яў­ля­юц­ца чар­га­вi­ка­мi з iль­гот­ным крэ­ды­та­ван­нем. Ас­тат­нiя чле­ны ЖБК з'яў­ля­юц­ца асо­ба­мi з па­трэ­бай у па­ляп­шэн­нi жыл­лё­вых умоў, але без пра­ва атрым­лi­ваць дзярж­пад­трым­ку. Ме­на­вi­та ў гэ­тай ка­тэ­го­рыi лю­дзей у апош­нiя скла­да­ныя ча­сы ўзнi­ка­лi праб­ле­мы з фi­нан­са­ван­нем бу­даў­нiц­тва. Пад­рад­чы­кi жы­ло­га аб'­ек­та ў гэ­тых вы­пад­ках не ма­юць маг­чы­мас­цi рыт­мiч­на бу­да­ваць та­кi жы­лы дом, бо ён у агуль­ным аб'­ёме фi­нан­су­ец­ца дрэн­на. У та­кiх сi­ту­а­цы­ях бу­даў­нi­чыя ар­га­нi­за­цыi не вi­на­ва­ты ў ства­рэн­нi праб­лем­ных да­моў.

На наш по­гляд, ства­рэн­не сiс­тэ­мы дзярж­за­ка­зу за­сце­ра­жэ i бу­даў­нi­чыя ар­га­нi­за­цыi ад не­рыт­мiч­на­га фi­нан­са­ван­ня, i чар­га­вi­коў — ад роз­ных праб­лем у бу­даў­нiц­тве цi ад змя­нен­няў умоў (кош­ту) бу­даў­нiц­тва на роз­ных эта­пах уз­вя­дзен­ня да­моў.

Працяг інтэрв’ю чытайце ў газеце «Звязда» за 6 верасня 2013 г.!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».