Вы тут

Факты, падзеі, навіны


Пакупнік не абавязаны паказваць пашпарт пры разліку банкаўскай карткай

Абавязковае патрабаванне аб прад'яўленні трымальнікам карткі дакумента, які пацвярджае асобу, пры аплаце тавараў (паслуг) у арганізацыі гандлю (сэрвісу) не прадугледжваюцца нарматыўнымі прававымі актамі Нацбанка і правіламі плацежных сістэм, паведамляецца на сайце галоўнага банка краіны.
Згодна з Інструкцыяй аб парадку ажыццяўлення аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі (зацверджана праўленнем Нацбанка 18 студзеня 2013 года), эмісія картак уключае іх персаналізацыю. Пры персаналізацыі інфармацыя аб трымальніку можа наносіцца на загатоўку карткі, калі такое правіла прадугледжана правіламі плацежнай сістэмы. Выкарыстоўваць картку мае права толькі тая асоба, чые імя, прозвішча і (ці) подпіс прастаўлены на картцы. Трымальнік карткі абавязаны паставіць асабісты подпіс на адваротным баку і захоўваць свой ПІН-код у тайне. Перадача карткі і ПІН-кода да яе трэцяй асобе, якая не з'яўляецца трымальнікам, забаронена, аднак уладальнік карт-рахунку можа аформіць у банку-эмітэнце дадатковую картку на імя таго, каму хоча даць права карыстацца сваімі грашыма.
У асобных выпадках (напрыклад, не супаў подпіс пакупніка на карт-чэку з подпісам на адваротным баку карткі) работнік арганізацыі гандлю (сэрвісу) можа прапанаваць трымальніку карткі прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу, ці ўвесці ПІН-код, калі гэта магчыма, альбо разлічыцца гатоўкай.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Кадэцкае вучылішча адкрылася ў Гомелі

У Дзень ведаў гомельская сярэдняя школа № 20 атрымала новы статус. Навучальная ўстанова цяпер мае назву кадэцкага вучылішча — адзінага ў сваім родзе ў Гомельскай вобласці. Цяпер тут атрымліваюць адукацыю 170 вучняў — 107 кадэтаў і 63 навабранцы.
«Першагодак» завуць навабранцамі невыпадкова, бо, каб атрымаць званне кадэта, трэба прайсці ўрачыстае пасвячэнне, а пасля двух месяцаў вучобы даць клятву. Пакуль маладое папаўненне прыняло ўдзел ва ўрачыстай вераснёвай лінейцы. Яна ў кадэцкім вучылішчы прайшла з маршам і пад музыку ваеннага аркестра. Вучняў віталі не толькі прадстаўнікі ўлад Гомеля, але і сілавых структур: упраўленняў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, вайсковай часці № 1242, ваенных камісарыятаў горада і вобласці. Дарэчы, епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан таксама блаславіў будучых вайскоўцаў на добрую вучобу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Як афіцыянт з Шампані завітаў на мяжу

Афіцыянт з французскай правінцыі Шампань працаваў у сваім рэстаране чатыры гады, а потым пасварыўся з гаспадаром установы, звольніўся і вырашыў працягваць кар'еру ў іншай краіне. Так ён, прынамсі, расказваў брэсцкім памежнікам. А паколькі даўно перапісваўся па інтэрнэце з брастаўчанінам, то і вырашыў паехаць у Брэст. Тым больш што Брэст для француза — слова не чужое, на захадзе Францыі ёсць партовы горад з такой назвай. 20-гадовы падарожнік захапіў з сабой фартух, белую кашулю і гальштук — усё, неабходнае для работы, узяў таксама крыху прадуктаў харчавання, дакументы і 10 еўра. Да мяжы ён даехаў аўтастопам, а потым проста пехам пашыбаваў у Беларусь. Тут яго і сустрэлі нашы вартавыя мяжы.
Паводле слоў 20-гадовага парушальніка, ён нават не ўяўляў, што ў Беларусі з Еўрасаюзам існуе мяжа, якую нельга перасякаць без такіх фармальнасцяў, як віза. Цяпер на небараку-гарсона складзены адміністрацыйны пратакол за незаконнае перасячэнне мяжы.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.