Стаў вядомы расклад чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая 2014 года. Стартавы матч сусветнага форуму мусіць сабраць усе 15 тысяч заўзятараў, на якія разлічана «Мінск-Арэна». Бо адкрываць праграму спаборніцтваў будуць зборныя Беларусі і ЗША. У гэты ж дзень згуляюць яшчэ дзве вельмі моцныя каманды — швейцарцы і расіяне.
9 мая распачнуцца і першыя матчы на «Чыжоўка-Арэне», якая, дарэчы, адчыніцца літаральна праз два месяцы. На новай пляцоўцы ў першы дзень чэмпіянату адбудуцца матчы Францыя — Канада і Славакія — Чэхія. А вось дзейныя чэмпіёны планеты — зборная Швецыі — абарону тытула пачне на наступны дзень гульнёй супраць Даніі.
Адзначым, што ўсе сустрэчы на групавой стадыі і чвэрцьфіналы пройдуць на дзвюх арэнах (гульні ў групе В — на «Мінск-Арэне», матчы групы А — на «Чыжоўка-Арэне». — Аўт.), а за паўфіналамі і фіналам гледачы змогуць назіраць ужо ў адным месцы — з трыбун галоўнай хакейнай пляцоўкі краіны.
Продаж квіткоў на матчы пачнецца ў канцы верасня. Каб наведаць адзін матч групавой стадыі, трэба будзе заплаціць ад 6 да 50 еўра. А вось кошт квіткоў на гульні фінальнага раўнда будзе пачынацца ад 25 еўра. Таксама ў продаж запусцяць білетныя пакеты на гульнявы дзень, на матчы групавой стадыі, на сустрэчы фінальнага раўнда, на ўсе гульні ў межах адной з арэн, а таксама пакеты разам з пражываннем, харчаваннем, экскурсіямі і іншымі паслугамі.
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.
Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.