Вы тут

ДЗЕ І ЯК МОЖНА АДПАЧЫЦЬ У БЕЛАРУСІ Ў ВЕРАСНІ?


Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, паэт:

1378415821581_1

— Верасень — адзін з найпрыгажэйшых у Беларусі месяцаў, таму адпачынак гэтым часам вельмі прыемны. Маючы нават некалькі вольных дзён, не кажучы пра цэлы адпачынак, я асабіста наведваю і раю ўсім пабываць на нашых Браславах, азёрах Глыбоччыны, у Міры, Нясвіжы, Расонах... Для мяне асаблівым месцам з'яўляецца родны Полацк. Першая пазалота дрэў, празрыстыя воды Дзвіны, цвіце верас... Вядома, ёсць аматары вандровак па свеце, але на маю думку, адпачываць трэба толькі на радзіме. І не толькі ў верасні, але і вясною, і летам... Мне здаецца недаравальным, што многія з нас шукаюць дзівосы за светам, забываючыся на тое, што беларускія краявіды і наша прырода — нічым не горшыя...

Леанід ЗАХЛЕЎНЫ, народны артыст Беларусі, кампазітар, кіраўнік ансамбля народнай музыкі «Бяседа»:

1378415822659_2

— Для мяне такога пытання ўвогуле не існуе — па-першае, для «Бяседы» ў верасні пачынаецца падрыхтоўка да новага канцэртнага сезона. Гэтаму заўсёды папярэднічае напружаная праца над рэпертуарам, які мы пастаянна папаўняем. Па-другое — наконт адпачынку я патрыёт: адпачываю выключна на Беларусі. Для мяне найлепшыя мясціны не толькі ў верасні, але і круглы год — гэта наваколлі Астрашыцкага гарадка, ды і нашы гастрольныя маршруты па Беларусі даюць магчымасць любавацца нашымі цудоўнымі краявідамі. Вось толькі сёлета не надта грыбны год пакуль што складваецца, гэта шкада...

Алена ТРАШЧЫНСКАЯ, дырэктар радыёстанцыі «Радыус-FM»

1378415824594_3

— Паездзіўшы па свеце, скажу з усёй адказнасцю: давайце адпачываць на Беларусі! Калі ў верасні — дык на Міншчыне, у нашых выдатных санаторыях. Калі ласка — і грыбы, і рэчка з рыбалкай (занятак для мужа і дзіцяці), краявіды, вакол — свае добрыя людзі. І якое шчасце, калі водпуск супадае з бабіным летам, з «павуцінкай у верасе» — гэта ж найлепшы час... А яшчэ нядаўна адкрылі для сябе сапраўдны цуд — аграэкасядзібы. Дык там — уся гэтая прыгажосць, як той казаў, у адным месцы ды яшчэ з дранікамі, з сырадоем і лазняй...

Падрыхтаваў Пятро РАМАНЧУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?