Вы тут

6 верасня


1812 год — Напалеон, узяўшы Шавардзінскі рэдут і ведаючы, што руская армія заняла пазіцыі каля вёскі Барадзіно, бітвы не пачынае. «Воіны! Вось бітва, якой вы так чакалі. Перамога залежыць ад вас!» — не без пафасу заявіў ён войскам. Міхаіл Кутузаў таксама аб'ехаў войскі, але задачу на заўтра выклаў без патэтыкі: «Кожны полк будзе выкарыстаны па справе. Вас будуць мяняць, як вартавых, кожныя дзве гадзіны. Спадзяюся на вас. Бог нам дапаможа...».

1907 год —

нарадзіўся (мястэчка Церахоўка, цяпер Добрушскі раён Гомельскай вобласці) Леанід Рыгоравіч Рахленка, беларускі рэжысёр і акцёр, народны артыст Беларусі (1946) і СССР (1966). У 1929-81 гадах працаваў у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы (у 1937-43-м — мастацкі кіраўнік). Сярод роляў: Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Сымон («Салавей» З. Бядулі), Бубноў («На дне» М. Горкага) і іншыя. Здымаўся ў кінафільмах «Міколка-паравоз», «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970).

1936 год — нарадзіўся (вёска Баяры, цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі, вядомы беларускі вучоны ў галіне заатэхнікі і эканомікі сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992), заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1983). У 1969-94 гадах — намеснік, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі, намеснік старшыні Дзяржплана, першы намеснік старшыні Дзяржаграпрама, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Аўтар навуковых прац па кормавытворчасці, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі, эканоміцы і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.