Вы тут

Ці лёгка вы прызвычаіліся да студэнцкага рытму жыцця?


Ірына Старавойтава, педагог-арганізатар у дз

Ірына Старавойтава, педагог-арганізатар у дзіцячым доме № 7, г. Мінск:

1378768182697_1

 

— Прывыкла дзесьці за месяц: і веды, якія атрымлівала на занятках, сталі нармальна ўспрымацца, і з аднакурснікамі за гэты час больш-менш «скантактавалася». Толькі вось ісці на першыя лекцыі чамусьці было страшнавата: не ведаеш, якая цябе чакае атмасфера, што давядзецца вучыць. Мне не прыйшлося пераязджаць ад бацькоў — гэта, безумоўна, плюс.

Але не думаю, што аднакурсніцы, якія прыехалі на вучобу ў сталіцу, надта пакутавалі з-за таго, што разлучыліся з домам. Хадзілі па дыскатэках, весяліліся. Для іх першы месяц вучобы хутчэй прайшоў не «ў стрэсе», а «на драйве».

Святлана Крысенка, студэнтка 3 курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:

 

1378768184935_2

 

— Адаптавацца да жыцця ў новым горадзе і вучобы ва ўніверсітэце мне, відаць, было прасцей, чым астатнім. Тут ужо вучылася мая сястра, і я нават пасялілася з ёй у адным пакоі студэнцкага інтэрната. Зразумела, пытанні з харчаваннем і побытам «адпалі» адразу. Праўда, без цяжкасцяў усё ж не абышлося. Калі сустрэлася са сваімі будучымі аднагрупнікамі, крыху пачала нервавацца: мы ўсе вельмі розныя, і невядома, ці добра складуцца ў нас стасункі. Яшчэ, як і многія першакурснікі, я была ўражана першай лекцыяй: занатоўваць амаль нічога не паспявала, што з усяго запісанага пасля вучыць — невядома. Першы занятак па анатоміі — гэта нешта! Не, я не спужалася паходу ў «анатамічку» і вывучэння ўсіх «экспанатаў» у ёй, мяне прывёў у шок аб'ём хатняга задання.

Юлія Баркоўская, менеджар-эканаміст, г. Мінск:

1378768185274_3

 

— Вучоба ва ўніверсітэце не была для мяне неймавернай нагрузкай, да якой трэба было прывыкаць. Можна сказаць, стаўшы студэнткай, я проста чарговы раз нырнула ў жыццёвы вір, у якім круцілася заўжды. Памятаю, што на першым курсе, акрамя наведвання заняткаў, паспявала яшчэ і на фітнэс, а па выхадных хадзіла на плаванне. Што датычыць побыту, то я студэнткай жыла ў Мінску з бацькамі. А вось аднакурснікі з іншых гарадоў сапраўды вучыліся жыць самастойна, па-новаму, і не заўжды гэта было лёгка. Таму часам нехта з «самастойных» сябровак запрашаўся на вячэру ці прыходзіў пераначаваць, калі неабходна.

Падрыхтавала Ганна ГАРУСТОВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.