Святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне павінна паслужыць напамінам свету аб згубнасці ідэй нацызму. Аб гэтым учора на першым пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні знакавых юбілейных дат заявіў яго старшыня, прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае БЕЛТА.
«Неабходна перасцерагчы чарговы раз сусветную грамадскасць ад згубных спроб рэстаўрацыі ідэй нацызму, шавінізму, расавай дыскрымінацыі», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Аргкамітэт і план мерапрыемстваў па святкаванні 70-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне створаны згодна з указам Прэзідэнта № 230.
«Наша задача вельмі важная і адказная. Трэба выканаць на высокім ідэйным, арганізацыйна-тэхнічным і палітычным узроўні задачы кіраўніка дзяржавы», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
Асаблівая ўвага ў час пасяджэння аргкамітэта была ўдзелена мерам па сацыяльнай падтрымцы ветэранаў. Плануецца, што да юбілейных дат ветэраны і асобныя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, двойчы атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рыхтуе праекты адпаведных указаў. У сваю чаргу Міністэрства абароны прадаўжае работу над заснаваннем і вырабам юбілейных узнагарод.
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.