Вы тут

Кнігі «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» знайшлі сваіх уладальнікаў


Паважаныя аматары даўніны, краязнаўцы! Як і абяцалі, на пачатку верасня мы падводзім вынікі нашага конкурсу. У рэдакцыю прыйшло даволі шмат лістоў пра невялікія мястэчкі, славутых асоб, адметныя гістарычныя падзеі ў жыцці рэгіёнаў. Лепшае з напісанага трапіла на старонкі газеты.

Было надзвычай прыемна пасля публікацый тэкстаў атрымліваць вашы ўдзячныя водгукі, словы пра тое, што вы ўсёй вёскай ці раёнам скупляеце газету, каб прачытаць і, пэўна, захаваць на доўгі час словы пра дарагія вам месцы.

Каб прыняць рашэнне, хто ж аказаўся найлепшым у гэтым конкурсе, было склікана журы. Вызначаны тры найлепшыя тэксты і аўтары — гэта «Загадка старога дома, або Як у Баранавічах уратавалі Пілсудскага» Таццяны Грынкевіч, «Царква... стала мостам» Соф'і Кусянковай і «Летнікі для багацеяў. У Маёнтку» Марыі Храмлюк

. Паважаныя аўтары, кожны з вас узнагароджваецца адным з трох вялікіх ілюстраваных альбомаў выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Гэта «Полацк. 1150», «Д. Струкаў. Альбом малюнкаў. 1864—1867» і «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911—1912». Просім пераможцаў звязацца з рэдакцыяй (тэлефон 8 017 292 31 21, Ніна Шчарбачэвіч, вядучая творчага праекта «Ігуменскі тракт»), каб дамовіцца пра атрыманне гэтых каштоўных выданняў і падарункаў ад газеты «Звязда». Урачыстае ўзнагароджванне адбудзецца ў рэдакцыі газеты.

Аднак на гэтым мы не будзем ставіць кропку. Наша гісторыка-культурная спадчына, вашы, з любоўю да сваёй малой радзімы зробленыя даследаванні, павінны даходзіць да шырокага кола чытачоў. Таму конкурс «Мясціны, знітаваныя з душой» працягваецца. Як і раней, работы дасылайце на паштовы адрас газеты: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, газета «Звязда» або на электронны адрас: іgumеnskі@mаіl.ru з пазнакай «Мясціны, знітаваныя з душой». Аб'ём тэкстаў — да 5 тысяч знакаў. Падвядзенне вынікаў будзе прымеркавана да наступнага Дня беларускага пісьменства.

Дарагія нашы чытачы і аўтары! Мы будзем рады атрымаць вашы новыя работы. Нас цікавіць тое, што знайшлі, даведаліся менавіта вы. І не забудзьцеся расказаць, чаму гэтыя мясціны ці асобы знітаваныя з вашай душой, якія яе струны закранае тое, пра што вы пішаце. Будзем разам адкрываць гісторыю нашай краіны і для сябе, і для сваіх землякоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.