Вы тут

Эканомдайжэст


Эканоміка Вялікабрытаніі пачынае выходзіць з ценю мінулага крызісу. Чакаецца, што ў гэтым годзе яна вырасце на 1,5 %, паведамляе “Frankfurter Allgemeine Zeitung”. Пасля залатога дзесяцігоддзя, калі імкліва раслі даходы грамадзян і назіраўся дынамічны рост валавага ўнутранага прадукту, сусветны крызіс 2008-га прынёс на востраў глыбокую рэцэсію, што пагражала пераўвасобіцца ў дэпрэсію. Крызіс пазбавіў брытанцаў веры ў непарушнасць сваёй эканамічнай мадэлі.

Сёння надзея на выздараўленне пачынае набываць рэальныя абрысы. Лепшым паказчыкам гэтага з’яўляецца паляпшэнне настрою на рынку нерухомасці – нацыянальнай апантанасці ў Велікабрытаніі. У чэрвені цэны на жыллё сталі нашмат вышэй, чым гэта было амаль сем гадоў таму. Пераменам да лепшага спасобнічаюць тры фактары. Па-першае, еўрапейскія краіны – асновыя гандлёвыя партнёры – таксама стабілізуюць фінансавае становішча, што спрыяльна ўплывае на лонданскія банкі і экспартныя прадпрыемствы. Па-другое, як зазначае міністр фінансаў Велікабрытаніі Джордж Осбарн, вялікую ролю сыграла эканомія дзяржаўных выдаткаў за мінулы год. І трэцяе, справы англійскіх банкаў ідуць значна лепш: перарваныя крэдытныя цыклы пачынаюць новы рух.

“Але прагрэс брытанскага эканамічнага аднаўлення ўсё ж нагадвае фатальныя карціны з мінулага: спажыванне ў крэдыт, якое стымуляе дзяржава, на фоне храмога гандлю і інвестыцый,” – падвынікоўвае аўтар артыкула Маркус Theurer

. Аднак іншыя варыянты ў бліжэйшай будучыні пакуль не прадбачацца. Магутная эканоміка не будуецца ў адзін момант, роўна як і спажывецкія звычкі хутка не змяняюцца. Індустрыя крэдытных карт і рулеткі на рынку нерухомасці ў апошнія дзесяцігоддзі сталі часткай нацыянальнай ДНК Вялікабрытаніі.

__________________________________________________________________

“Летнія Алімпійскія гульні-2020 пройдуць у Токіа. І пакуль праз Фукусіму гэтае рашэнне яшчэ крытыкуецца, японскія біржы святкуюць “наступствы” перамогі,” піша аўстрыйскі “Wirtschaftsblatt”. Такійскія фондавыя біржы перажываюць уздым. У мінулы панядзелак індэкс Nikkei, напрыклад, падняўся на 225 пунктаў і пераадолеў псіхалагічна важную адзнаку ў 14000. Да таго ж японская эканоміка паказвае ўпэўнены рост на 3,8 працэнта замест чаканых 2,6. Інвестары, як і японскі ўрад, чакаюць, што Алімпіяда-2020 надасць добры імпульс росту для трэцяй эканомікі ў свеце. Прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Або тлумачыць: Гульні стануць чацвёртым накірункам эканамічнай стратэгіі краіны. Першыя два заключаюцца ў надзвычай мяккай грашова-крэдытнай палітыкі і вялікай колькасці праграм для стымулявання эканомікі, трэці – тэрміновыя структурныя рэформы.

__________________________________________________________________

Антыманапольная камісія нямецкага ўрада патрабуе радыкальна скараціць выдаткі на стымуляванне ўзнаўляемых крыніц энергіі, канстатуе нямецкі часопіс “Impulse”. Прапанаваную ідэю ўспрынялі спрэчна.

“Дынамічнае павышэнне вартасці трэба затармазіць”, –  падкрэслівае канцлер Ангела Меркель. Але як? Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі зазначае, што сёлета электрычнага току, атрымліваемага ад ветравых установак, выпрацавана на 11 працэнтаў менш, чым у 2012 годзе. Кошт электраэнергіі працягвае расці. Надалей Германіі пагражаюць большыя вытворчыя выдаткі на ўзнаўляемыя крыніцы энергіі і нашмат вышэйшая плата за сетку. Таму цяпер актыўна шукаецца аптымальнае выйсце, як абмежаваць гэты кошт. Большы ўціск адчуюць на сабе пастаўшчыкі энергіі, кажуць у СДПГ. “Зялёныя” патрабуюць для іх зніжкі памерам у 4 мільярды еўра. Саюз згодны, але толькі ў выпадку яе змяншэння на 700 мільёнаў.

__________________________________________________________________

Хто сказаў, што даражэць будзе долар, а не еўра? Над гэтым пытаннем разважае эканамічны аглядальнік “Deutsche Welle”. “Спекулянты і аналітыкі зацыкліліся на звёртыванні праграмы колькаснага змякчэння ў ЗША і недаацанілі эфект пад’ёму ў еўразоне, які ўжо пачаўся,” – кажа аўтар. У Штатах таксама пачынае набіраць моц доўгачаканы эканамічны пад’ём. У гэтай сітуацыі інвестары, вядома, перанакіруюць частку грашовых патокаў у бок Амерыкі. Аднак праблема ў тым, што і дагэтуль курс долару ў дачыненні да галоўнай на планеце валютнай пары не расце, а зніжаецца. А еўра якраз даражэе. Чаму? Тут сярод прычын можна назваць недаацэнены патэнцыял еўрапейскіх актываў і пашырэнне эканамічнай стабілізацыі Іспаніі, Італіі, Нідэрландаў. Так што ў бліжэйшы час “немалая частка грошай, у тым ліку тых, якія цяпер выводзяцца з некалькі страціўшых мінулую прывабнасць краін БРІКС, напэўна пацячэ менавіта ў еўразону. У выніку, па меркаванні Федэральнага аб’яднання гандлёва-прамысловых палат Германіі (DIHK), курс еўра ў 2014 годзе вырасце да 1, 35-1,40 долара”.

Падрыхтавала Любоў Каспяровіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.