Вы тут

Будаўнічая «пляцоўка» на перспектыву


ХХІ Міжнародная спецыялізаваная выстава «Будпрагрэс-2013» сабрала ў Мінску каля 400 вядучых кампаній з 10 краін. Пра гэта паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Дзмітрый СЕМЯНКЕВІЧ на адкрыцці выставы.

1378843599198_1

Сярод удзельнікаў — прадпрыемствы і арганізацыі з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі, Даніі, Швейцарыі і Турцыі, якія прадэманструюць сваю лепшую прадукцыю для шырокага прымянення ў будаўнічай галіне.

1378843602201_2

«На форуме прадстаўлены найноўшыя ўзоры будматэрыялаў, будаўнічыя тэхналогіі. Спажыўцы могуць азнаёміцца як са складанымі прафесіянальнымі рашэннямі і спецтэхнікай, так і з рашэннямі па аздабленні сваіх катэджаў і прысядзібных участкаў, паколькі спектр прадстаўленай прадукцыі даволі шырокі», — сказаў намеснік міністра.

1378843604345_3

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.