Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Расіі прадказалі страты мільярдаў з-за спаду нафтаздабычы

Расійскі бюджэт пасля 2020 года штогод будзе губляць па 20 мільярдаў долараў з-за збяднення нафтавых радовішчаў. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні брытанскага банка HSBС. З 2020 па 2025 год HSBС прагназуе зніжэнне нафтаздабычы з традыцыйных крыніц на 13 %. Першыя страты бюджэту будуць зафіксаваны ў 2021 годзе — яны складуць 2,1 мільярда долараў. У далейшым негатыўная тэндэнцыя будзе толькі павялічвацца. Да 2025 года Расіі спатрэбіцца нарасціць здабычу на 40 мільёнаў тон, каб неяк кампенсаваць збядненне старых радовішчаў. Сёння сярэднія рэзервы радовішчаў, якія адкрываюцца, ацэньваюцца ў 10 мільёнаў тон, што складае толькі 67 % замяшчэння.

Рэйтынг Абамы ўпаў да рэкордна нізкага

Рэйтынг прэзідэнта ЗША Барака Абамы ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню — палітыку, якую ён праводзіць, падтрымліваюць не больш за 40% амерыканцаў. Пры гэтым 63 % грамадзян не задаволены дзеяннямі кіраўніка дзяржавы ў дачыненні да Сірыі. Гэта самы нізкі паказчык падтрымкі Абамы за ўсю гісторыю аналагічных апытанняў. У студзені гэтага года кіраўніка Белага дома падтрымлівалі ў знешняй палітыцы 54 % апытаных, у красавіку — 49%, у чэрвені — 40%. Агульны рэйтынг падтрымкі Абамы зафіксаваны на ўзроўні 45 %, пры гэтым 52 % кажуць, што не задаволены яго працай у Белым доме.

Казла прадалі за 3 мільёны долараў

Жывёлавод з Саудаўскай Аравіі прадаў казла за 3,5 мільёна долараў невядомаму пакупніку. Паводле яго слоў, жывёла рэдкай пароды валодае ўнікальнымі здольнасцямі, праўда, не ўдакладняецца, якімі менавіта. Паведамленне аб куплі казла выклікала велізарны рэзананс у сацыяльных сетках: карыстальнікі былі абураны сумай здзелкі і нагадалі свету пра мільёны сірыйскіх бежанцаў. Раней яшчэ адзін аматар жывёл не паскупіўся на дарагую пакупку. Наследны прынц і міністр абароны Дубая шэйх Мухамед бін Рашыд аль-Мактум аддаў за 16 вярблюдаў 4,5 мільёна долараў. Самай дарогай аказалася вярблюдзіца, якая абышлася прынцу ў 2,7 мільёна.

Гарачы шакалад карысны мозгу

У пажылых людзей зніжаецца прыток крыві да мозга. Гэта можа негатыўна адбіцца на кагнітыўных здольнасцях. Але пасля двух кубкаў гарачага шакаладу, якія трэба выпіваць штодня на працягу месяца, усё вяртаецца ў норму. Як адзначае Rеutеrs, доктар Фарзанех Саронд з Жаночага шпіталя Брыгама з калегамі паспрабавалі высветліць, які менавіта кампанент у шакаладзе пазітыўна ўплывае на мысленне. Раней ужо было даказана, што мозг больш актыўны, калі ў яго паступае ў дастатковым аб'ёме кісларод і цукар з крыві. У прынцыпе, шакалад здольны адназначна пакрыць патрэбу ў цукры. Але адначасова з гэтым у гарачым шакаладзе шмат флаваноідаў. Яны і падсілкуюць мозг, і знізяць ўзровень ціску паменшыўшы гэтым колькасць інсультаў.
У ходзе апошняга эксперымента была сабрана група з 60 чалавек (сярэдні ўзрост — 73 гады). Іх разбілі на дзве падгрупы. Першай давалі гарачы шакалад, багаты на флаваноіды, а другой — з іх нізкай колькасцю. Адчуць пазітыўны эфект шакаладу змаглі толькі людзі з парушэннямі ў прытоку крыві да мозга. Па-першае, у іх палепшыўся кровазварот, па-другое, добраахвотнікі змаглі хутчэй злучаць кропкі ў адзіны малюнак (у пачатку даследавання яны рабілі гэта за 167 секундаў, а ў канцы — за 116).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.