Вы тут

Тры пытанні пра пенсію


На пытанні нашых чытачоў адказалі супрацоўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
В.І. Іваноўская, г. Гомель:

— З красавіка 2013 года мне па дасягненні 50 гадоў прызначана датэрміновая пенсія па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы. Я ўзнагароджана знакам пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь», аднак у павышэнні пенсіі мне адмовілі. Ці правамерна гэта?

Начальнік аддзела пенсійнага заканадаўства Алена ГОМАРАВА:

— Так, правамерна. Права на павышэнне пенсіі ўзнікае пры дасягненні агульнавызначанага пенсійнага ўзросту (для жанчын — 55 гадоў).

Ганна Фёдараўна, г. Брэст:

— Тры месяцы таму я звольнілася з працы, а праз два месяцы мне спаўняецца 55 гадоў. Хто павінен рыхтаваць дакументы для прызначэння мне пенсіі?

Начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Наталля МУРАШКЕВІЧ:

— У адпаведнасці з заканадаўствам працуючыя грамадзяне падаюць заяву аб прызначэнні пенсіі па месцы апошняй працы. Заява аб прызначэнні пенсіі іншымі грамадзянамі падаецца непасрэдна ў раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

На органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абавязак па збору дакументаў, неабходных для прызначэння пенсіі, заканадаўствам не ўскладзены. Пры неабходнасці заяўніку аказваецца садзейнічанне ў выпатрабаванні такіх дакументаў.

Для атрымання кансультацыі па пытаннях афармлення пенсіі і неабходных для гэтага дакументаў вы можаце звярнуцца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

І. Варэнік, Маладзечанскі раён:

— У 2005 годзе разам з асноўнай працай я працаваў у той жа арганізацыі па дагаворы падраду. Ці ўвойдуць сумы заробку па гэтым дагаворы для прызначэння пенсіі? Якія для гэтага патрэбны дакументы?

Начальнік аддзела арганізацыі пенсійнага забеспячэння Ніна ЛУЗІНА:

— У заробак для вылічэння пенсіі ўключаюцца выплаты ўсіх відаў, налічаныя на карысць работніка, у тым ліку і ўзнагароджанні па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з'яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, на якія, згодна з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, налічваліся і з якіх выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы.

Асобы, якія працавалі ў 2005 годзе па дагаворах падраду ў юрыдычных асоб, падлягалі абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню. З сум узнагароджання за працу па такіх дагаворах працадаўцамі павінны былі выплачвацца абавязковыя страхавыя ўнёскі. Калі ўнёскі выплачваліся, то такія сумы ўзнагароджання за работу па дагаворах падраду ўвойдуць у заробак для вылічэння пенсіі.

Памер заробку за перыяд пасля 1 студзеня 2003 года пацвярджаецца выпіскай з індывідуальнага асабовага рахунку застрахаванай у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання асобы. Выпіска выдаецца раённымі аддзеламі абласных і Мінскага гарадскога ўпраўленняў Фонду.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.