Вы тут

Факты, падзеі, навіны


Стаўка рэфінансавання «адпачывае»

У верасні стаўка рэфінансавання застанецца на ранейшым узроўні — 23,5% гадавых, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка Беларусі.
«Падтрыманне нязменнай стаўкі рэфінансавання ў ліпені і жніўні дазволіла аднавіць прырост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва, паменшыць попыт на замежную валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў, а таксама спрыяла далейшаму запаволенню інфляцыйных працэсаў, — тлумачыць рашэнне Нацбанк. — Захаванне жорсткасці працэнтнай палітыкі будзе садзейнічаць падтрыманню стабільнасці на ўнутраным валютным рынку, забяспечыць высокі ўзровень даходнасці рублёвых дэпазітаў, які перавышае даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

ДУХОЎНЫЯ ЛЕКІ

У Бялыніцкай раённай бальніцы адкрылася дамавая царква. Цяпер тут можна лячыць не толькі хваробы, але і знайсці падтрымку для душы.
Дамавую царкву асвяцілі ў гонар Лукі Крымскага, праваслаўнага архіепіскапа і прафесара медыцыны. Лука Война-Ясянецкі быў хірургам, але стаў святаром пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ахвяра палітычных рэпрэсій, ён правёў у ссылцы шмат гадоў. У 2000 годзе быў рэабілітаваны, а яшчэ раней прылічаны царквой да ліку святых.
У раённай бальніцы цяпер лечацца больш за сотню чалавек. Галоўны ўрач бальніцы ў Бялынічах Віктар Пянькоўскі нагадаў, што духоўнае і цялеснае здароўе — гэта часткі адзінага цэлага. Каб вылечыцца — трэба верыць, кажуць медыкі.
Калі ў бальніцы адкрыецца радзільнае аддзяленне, то ў дамавой царкве можна будзе ажыццяўляць і таінства хрышчэння для немаўлят.

Ілона ІВАНОВА.

ЦЕНЬ НА ПРОДАЖЫ ТЭХНІКІ

У Магілёве затрымалі 25-гадовага жыхара сталіцы, які прывёз у горад і прадаваў тэхніку, замоўленую праз інтэрнэт-краму.
Падрабязнасці справы расказаў намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр ШАРОЙКІН. Мінчанін, які працуе кіроўцам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю, даставіў у абласны цэнтр партыю тавараў: 17 адзінак рознай бытавой тэхнікі, тэлевізараў, ноўтбукаў, мабільных тэлефонаў і іншага. Усе яны былі выбраны жыхарамі Магілёва праз інтэрнэт, на агульную суму у 44 мільёны рублёў. Аднак продаж рабіўся з парушэннямі закона.
На тавар не прад'явілі суправаджальных дакументаў і сертыфікатаў якасці, а на частцы тэхнікі расійскага паходжання не было кантрольных знакаў, якія сведчаць пра легальнае перамяшчэнне тавараў праз мяжу. Акрамя гэтага, продаж рабіўся за валюту. Таму ўся партыя тавараў, а таксама грошы ад рэалізацыі (разам з валютай на агульную суму ў 35 мільёнаў беларускіх рублёў) цяпер затрыманы. Парушальнікам закону пагражаюць вялікія штрафы.

Ілона ІВАНОВА.

«ЗМЕЙКАЙ» ПА ПАРУШАЛЬНІКАХ

Магілёўская ДАІ стала прымяняць новы спосаб выяўлення парушэнняў правілаў дарожнага руху па прынцыпе «змейкі».
У часе нядаўняга правядзення прафілактычнага мерапрыемства вадзіцель мог быць нават неаднаразова аштрафаваны за грубае парушэнне, калі ён адразу не прыслухаўся да настойлівых парад інспектараў ДАІ. Напрыклад, парушальнік атрымаў спагнанне за невыкарыстанне рэменя бяспекі, але калі ён зноў пагрэбаваў правіламі і не прышпіліўся, то на далейшым шляху яго чакаў новы штраф ад іншых інспектараў ДАІ.
— За чатыры гадзіны «змейкі» выявілі каля паўсотні парушэнняў, у тым ліку за размовы па мабільным тэлефоне ў часе руху, за несвоечасовы тэхагляд, за невыкарыстанне рэменя бяспекі, за праезд на чырвонае святло і парушэнне правілаў праезду пешаходнай «зебры», — расказала інспектар Магілёўскай ДАІ Таццяна Старасотнікава. — Некаторыя з іх потым былі аштрафаваны паўторна, па ходу «змейкі».
У ДАІ каментуюць, што такая мера ўздзеяння «на свядомасць і кашалёк» кіроўцаў, якія не разумеюць альбо ігнаруюць правілы дарожнага руху, будзе ўжывацца і надалей.

Ілона ІВАНОВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».