Вы тут

Дамаўляемся па ўсіх напрамках


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прэзідэнтам ААТ НК «Раснафта» Ігарам Сечыным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

«Перш за ўсё, хачу публічна вас падзякаваць за прынцыповасць, якую вы праявілі ў пытаннях абавязацельстваў расійскага боку па пастаўках нафты на заводы нашай краіны. У тым ліку і на ваш завод, таму што прыкладна паловай акцый Мазырскага НПЗ, які мае свае рынкі, і рынкі прыстойныя, сёння валодае «Раснафта», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму што зноў жа, шчыра скажу, я даручыў першаму віцэ-прэм'еру Уладзіміру Сямашку заключыць дамовы па пастаўках нафты з сусветнага рынку па сусветных цэнах, — заявіў Прэзідэнт. — Дзявацца не было куды, завод жа не спыніш, гэта велізарны ўрон. Таму ваша заява была дарэчы. І я даручаў ураду, «Белнафтахіму» абавязкова прапрацаваць пытанні па пастаўках вашай нафты на перапрацоўку на нашы заводы. Я думаю, мы дамовімся».

«Тым больш не думаю, што вы хочаце, каб на ваш традыцыйны рынак пайшлі нейкія іншыя нафтапрадукты, вырабленыя з чужой нафты. Не думаю, што нам гэта трэба рабіць. Нам выгада ад работы з вамі відавочная», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што цана на нафту на сусветным рынку ў цяперашні час досыць высокая і ў выпадку альтэрнатыўных паставак перапрацоўшчыкі мелі б страты. «Страты, вядома, прыстойныя, калі яшчэ мець на ўвазе той крызіс, які сёння бушуе ў свеце, ды і звязаны з гэтай калійнай блытанінай. Таму нам не да месца сёння ўсякія перыпетыі і спрэчкі», — адзначыў Прэзідэнт.

«Мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з «Раснафтай» яшчэ і таму, што гэта вялікая імперыя, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І мы не хочам абмяжоўвацца проста перапрацоўкай нафты і рэалізацыяй нафтапрадуктаў. Такая імперыя мае патрэбу ў забеспячэнні, пачынаючы ад прадуктаў харчавання і заканчваючы тэхнікай, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму мы будзем прасіць вас разгледзець пытанні, каб пры роўных магчымасцях мы мелі перавагу ў пастаўках той прадукцыі і тавараў, якія вам будуць патрэбныя для вытворчасці і забеспячэння функцыянавання кампаніі».

Ігар Сечын у сваю чаргу падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за ўвагу да сумесных праектаў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі. «Мы прытрымліваемся таго, што выкананне кантрактных абавязацельстваў — гэта святое правіла для бізнесу, і я ўдзячны за разуменне гэтага нашага падыходу», — сказаў ён. Ігар Сечын пацвердзіў цікавасць «Раснафты» да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю. «Мы дамаўляемся аб развіцці нашага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».