Вы тут

Рабі творча! Іначай — навошта?


У дзяцінстве ўсе вераць у бязмежнасць свету і сваіх магчымасцяў. Мараць зрабіць штосьці значнае, быць карыснымі і неабходнымі людзям. І каб гэтая вера не знікала пад цяжарам штодзённых праблем, такі імпэт неабходна падтрымліваць. Яшчэ ў дзяцінстве трэба дапамагчы малым зразумець: натхненню можна знайсці практычнае прымяненне. Менавіта дзеля такой мэты і быў створаны міжнародны фестываль «Хваля ідэй». І хоць праходзіць ён на ўзбярэжжы Чорнага мора, у сонечнай Балгарыі, удзельнічаюць і перамагаюць у ім вельмі шмат беларускіх дзяцей.

Фестываль ладзіцца пад эгідай Міністэрства культуры Беларусі і балгарскага боку. Любы самадзейны калектыў нашай краіны, адправіўшы заяўку і прайшоўшы адбор, можа ўзяць у ім удзел. Сёлета нашу краіну прадстаўлялі Мінск, Магілёў, Салігорск, Барысаў, Маладзечна і іншыя гарады.

1378935586950_1

Карэспандэнт «Чырвонкі» сустрэлася з прадстаўнікамі Маладзечанскай дзіцячай мастацкай школы, каб даведацца, з якімі задумамі яны ехалі на «Хвалю ідэй» і з якімі творчымі ідэямі вярталіся.

З сабой на фестываль неабходна было весці свае «хатнія» работы, якія ацэньваліся спецыяльным журы. А ўжо на месцы, у курортным горадзе Бальчык, малявалі на вуліцы. Маладзечанка Насстася Каляда перамагла ў намінацыі «Пленэр». Яе настаўнік Сяргей Жук упэўнены, што гэта — не выпадковасць, бо дзяўчына сапраўды здольная ў маляванні акварэляў, сваю дыпломную працу ў мастацкай школе выконвала ў гэтай тэхніцы, ды і месца для малявання падчас пленэру выбрала надзвычай удала.

Калектыў гэтай школы пад назвай «Натхненне» перамог яшчэ ў некалькіх намінацыях. У «Жывых карцінах» яны ўвасаблялі «Алёнушку» Васняцова — рабілі гэта з дапамогай пэўных сцэнічных дзеяў і музыкі. Яшчэ малявалі так званы сцяг фестывалю на палатне памерам два на тры метры. Зробленая імі выява ўяўляла сабой чатыры фігуры, якія трымаюцца за рукі, падобныя на чатыры стыхіі: зямлю, ваду, паветра і агонь.

1378935588413_2

Дарэчы, прыязджалі на фестываль не толькі калектывы выяўленчага мастацтва. Спаборніцтвы ладзіліся і сярод музыкаў, танцораў, мадэльераў і нават мадэляў.

На пытанне, што ж новага маладзечанцы для сябе адкрылі на міжнародным фестывалі, Наталля Трус і Сяргей Жук адказалі:

— І дзеці, і нават выкладчыкі ўбачылі, што пры дапамозе простых творчых рэсурсаў можна зрабіць цікавыя праграмы, конкурсы і мерапрыемствы. Напрыклад, самі работы навучэнцаў былі развешаны па ўсёй зале на звычайных вяровачках. І ўсім надзвычай падабалася блукаць сярод іх, разглядваць... Мы атрымалі шмат уражанняў.

1378935589624_3

«Крэатывіць» даводзілася не толькі падчас асноўнай праграмы. Усе вечаровыя падзеі таксама былі адметнымі: кілька-паці, пірацкая паці, белая і паласатая вечарынкі.

Прыходзіць сюды, каб перамагчы, трэба было ў тэматычных касцюмах. Маладзечанцы, расфарбаваўшыся і добра пазмагаўшыся за «вікторыю», аказаліся лепшымі ў паласатай вечарынцы. А ў якасці прыза атрымалі... чатыры піцы!

Фестываль у Балгарыі стаў для ўсіх дзяцей не проста мерапрыемствам ці адпачынкам. Гэта натхненне, якое не праходзіць. Магчымасць перамагаць кожны дзень, прыклаўшы трохі настойлівасці і крэатыву. Гэта навука на будучыню: як не прызвычайвацца да шэрых будняў. Бо, як кажуць людзі: «Рабі творча! Іначай — навошта?»

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.
Маладзечна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.

Грамадства

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.