Вы тут

Мяняю жонку... на «зорку»


Пасля гадавой адсутнасці на тэлеканал АНТ вяртаецца рэзананснае рэаліці-шоу «Абмен жонкамі». Прычым сёлета яно мае сваю іскрынку: калі ў першых двух сезонах вывучалі сямейны вопыт іншых і глядзелі на саміх сябе звонку звычайныя беларусы, то цяпер да іх далучыліся медыйныя персоны.

Так, расказала «Звяздзе» прэс-сакратар АНТ Юлія Дубовік, пагадненне на ўдзел у праекце падпісалі кампазітар Генадзь Маркевіч і спявачка Вольга Плотнікава; тэлевядучая Ксенія Фаміч і музыкант Дзмітрый Фаміч (гурт «Чук і Гек»); гумарыст Яўген Крыжаноўскі з жонкай; прадзюсар Уладзімір Кубышкін і спявачка, харэограф Эржэна Санжыева; а таксама малады баяніст-віртуоз Віталь Варанко, пра другую палавінку якога шырокай публіцы ўвогуле нічога невядома.
У прадзюсарскую групу праекта паступіла некалькі дзясяткаў заявак ад ахвотнікаў паглядзець знутры, як жывуць вядомыя сем'і. Самыя аператыўныя і смелыя з іх ужо ўдзельнічаюць у здымках. Напрыклад, як нам удалося дазнацца, спявачка Вольга Плотнікава на тыдзень памянялася месцамі з мамай чатырох дзяцей.

1379021648324_13-6

— Нашы дзеці, Аліна і Данька, успрынялі ўдзел у праекце нармальна — я сказаў, што мама ненадоўга паехала, каб выступіць на канцэртах, і хутка вернецца, — расказаў Генадзь Маркевіч. — Нам часта прапаноўвалі ўдзел у рэаліці-праектах, але здымкі кожны раз выпадалі на цяжарнасць Волі, і мы адмаўляліся. А тут паглядзелі, як праект ідзе ў нас, ва Украіне, у Расіі, і вырашылі, што нічога «такога» ў гэтым няма. Забаўна нават праверыць, акажацца «часовая жонка» гэткай фурыяй ці хатняй жанчынай. Каця, якая прыйшла да нас, аказалася вельмі добрай, пяшчотнай матуляй, якая да таго ж смачна гатуе...
— Значыць, вы не шкадуеце, што «падпісаліся» на праект?
— Ад удзелу ў «Абмене жонкамі», на мой погляд, адмаўляюцца тыя, хто баіцца за свае пачуцці, што яны не вытрымаюць падобнага выпрабавання. Мае вытрымалі. Здымкі ўжо завяршаюцца, і я вельмі чакаю, калі каханая жонка вернецца дадому. Я зразумеў, што Воля — менавіта той адзіны чалавек, з якім хачу правесці ўсё жыццё. А гледзячы на ўласную сям'ю збоку, я да таго ж убачыў, што старэйшай дачцэ мы надаем менш увагі ў параўнанні з маленькім Данікам, і ёй часам не хапае нашай пяшчоты. Не ведаю, ці адважыліся б мы на падобны дослед другі раз, але гэты вопыт быў карысным дакладна. Наогул, жыццё такая штука, якую трэба праводзіць весела!
Ужо ў сярэдзіне восені праект «Абмен жонкамі» выйдзе ў эфір на АНТ. Не прапусціце!

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».