Вы тут

Бог ёсць любоў. Перакананне


Аматарскі тэатр з Нясвіжа прапануе сваю версію «Чорнай панны»

Спектакль, створаны паводле п'есы Аляксея Дударава заслужаным аматарскім калектывам «Тэатр імя Уршулі Радзівіл» Нясвіжскага палаца культуры атрымаў новую назву: «Бог ёсць любоў». 13 верасня пастаноўку прадставяць у сталіцы, на сцэне канцэртнай залы «Мінск».

У нясвіжан сваё прачытанне п'есы, свая інтэрпрэтацыя.

— Задачу ўзнавіць гэты спектакль я ўспрыняў як магчымасць накіраваць сцэнічнае дзеянне ў бок інтрыгі вакол кахання і багацця, — гаворыць рэжысёр Яўген Валабоеў

. — Я адмовіўся ад Чорнай Панны ў літаральным сэнсе — хаця б таму, што Барбара ў Нясвіжы ніколі не была, гэта версія цалкам надумана. Згадкі пра яе як пра жанчыну лёгкіх паводзін я таксама выдаліў. І атрута ў новым спектаклі хоць і прысутнічае, але не дэкларыруецца, што яна выпіваецца і тым больш дзейнічае. Барбара бярэ ў рукі кубак, а ўжо тое, як гэта прымае глядач, залежыць ад яго гістарычнай падкаванасці. І Мнішак у мяне не вар'яцее — я не люблю такія рэчы, па-першае, а па-другое, гэтаму герою дастаткова зразумець, што яго партыя згуляна.

У падтрымку ідэі на адной палове сцэны размешчана шахматная дошка, на якой Бона і Мнішак на працягу ўсяго спектакля гуляюць у шахматы. На другой палове — алтар, крыж, Біблія, грошы і трон. Інтрыга ў тым, што выбраць: багацце, уладу, каханне? Рэжысёр, дарэчы, наўмысна сумясціў несумяшчальнае: каранацыю каралевы — і аплакванне яе, ужо нябожчыцы.

Святлана ДЗЯНІСАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».