Вы тут

Факты, падзеі, навіны


Гульня на апярэджанне

Вось і дачакаліся. Не паспелі масмедыя як след абмеркаваць навіну ад Нацбанка аб нязменнай стаўцы рэфінансавання ў верасні, а фінансавыя структуры ўжо адгукнуліся...
Першым «стартануў» Беларусбанк, які з 12 верасня павялічыў працэнты па новых дэпазітах і ашчадных сертыфікатах у айчыннай валюце, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе. Так, напрыклад, уклад «Прыярытэт», што на тры месяцы, цяпер прадугледжвае атрыманне 42% гадавых; «Гарантаваны прыбытак» на 35 дзён — 41%, «Гарантаваны прыбытак» на 15 дзён — 40%, а «Ашчадны сертыфікат» на два месяцы — 42% гадавых.
Такім чынам нашы фінансісты даюць знак насельніцтву аб тым, што грошы трэба абавязкова захоўваць у нацвалюце.

Сяргей ПАЛІНІН.

Рубель адыгрываецца

Наша нацыянальная валюта на гэтым тыдні адваявала ў долара дваццаць адзінак, але здалася еўра і «расіяніну».
Долар патаннеў на 20 рублёў (мінус 0,2%) да 9020. А вось еўра не ўтрымалі. Хоць апошнія звесткі з еўразоны былі не вельмі пазітыўнымі (знізіўся ўзровень прамысловай вытворчасці на 1,5%), пяцідзёнку «еўрапеец» адвучыўся, можна сказаць, «на выдатна» — заходзіў нават за 12-тысячную мяжу. Еўра вырас на 120 адзінак (плюс 1%) да 11980. Расійскі рубель таксама вырас. Гэта, хутчэй за ўсё, выклікана чарговым павышэннем цэн на нафту. У выніку, «расіянін» падняўся на 5 беларускіх адзінак (плюс 1,8%) да 275,5.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Знікла маладая жанчына з дзіцем

У гарадскім пасёлку Глуск Магілёўскай вобласці прапала маладая жанчына з трохмесячнай дачкой.
7 верасня каля 20.00 Таццяна Пою выйшла з дома па вуліцы Лугавой, 31 разам з дачкой Алінай і не вярнулася, паведамляюць ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску і часова не працуе. Па прыкметах ёй на выгляд 25-30 гадоў, рост каля 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя, сярэдняй даўжыні. Грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне жанчыны з дзіцем, просяць паведаміць ва ўпраўленне крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама: 29 55 55, 29 55 09 або па нумары 102.

Алена БЕРАСЦЯНКА.

На стрэльбішчы загінуў афіцэр

«На ваенным стрэльбішчы ў ходзе занятку па ваенна-інжынернай падрыхтоўцы ў выніку мімавольнага падрыву тратылавай шашкі смяротна траўмаваны афіцэр-выкладчык Ваеннай акадэміі, пяць курсантаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжару. Пацярпелым была аказана своечасовая медыцынская дапамога і прымаюцца меры па іх лячэнні», — расказалі ў Мінабароны.
Загінулы падпалкоўнік Лістапад Барыс Аляксандравіч меў 20-гадовы вопыт працы з выбухованебяспечнымі матэрыяламі. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Кар. БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».