Вы тут

Як вярнуць сям'і прэстыж?


Выкананне Праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады за сёлетні перыяд прааналізавана на чарговым пасяджэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

У дэмаграфічнай сітуацыі на Міншчыне ёсць пазітыўныя зрухі — пра гэта сведчыць павышэнне нараджальнасці. За 8 апошніх гадоў агульны каэфіцыент нараджальнасці павялічыўся і складае цяпер 13% — адзін з самых высокіх у краіне. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці таксама ўзрос да 1,9, у той час як у рэспубліцы ён 1,6. Разам з тым на Міншчыне памяншаецца агульная колькасць насельніцтва, а паказчык смяротнасці высокі — 15,1 праміле. Каэфіцыент смяротнасці ў сельскай мясцовасці перавышае каэфіцыент смяротнасці ў гарадах амаль у два разы. Хвалюе і такая праблема, як смерць ад вонкавых прычын: утапленне, вытворчы траўматызм, гібель на пажарах, у дарожна-транспартных здарэннях, у выніку суіцыду, алкагалізму і наркотыкаў. Так, за паўгода загінула 916 чалавек, у тым ліку 216 скончылі жыццё самагубствам. І ў асноўным гэта людзі працаздольнага ўзросту.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс БАТУРА

нагадаў, што год таму дасягнута дамоўленасць лічыць праграму дэмаграфічнай бяспекі асноўным рэгіянальным праектам, але ў рэальнасці яна не стала менавіта такой для ўсіх зацікаўленых бакоў. Менавіта таму варта звярнуць асаблівую ўвагу на павышэнне прэстыжу поўнай, шматдзетнай і ўладкаванай сям'і, захаванне сямейных каштоўнасцяў, значнасць сям'і ў грамадстве, выхаваць у людзей клопат пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх. Праўда, на Міншчыне стала больш шлюбаў і менш разводаў. Напрыклад, за сем месяцаў летась зарэгістравана 5460 шлюбаў і 3672 разводы, сёлета адпаведна 7000 і 3100. Тым не менш ёсць недапрацоўкі ў рабоце з маладымі сем'ямі. Больш за траціну разводаў прыпадае на сем'і, якія пражылі ў шлюбе больш за 5 гадоў. У выніку разводу толькі ў мінулым годзе засталіся без бацькі ці маці звыш 4 тыс. дзяцей. Вялікая доля і дзяцей, якія нарадзіліся ў выніку пазашлюбных адносін — больш за 19%. Такія немаўляты, як правіла, з'яўляюцца ў жанчын 20-29 гадоў. Шмат у вобласці і маладзетных сем'яў. Таму вельмі востра стаіць пытанне ўзнаўлення насельніцтва. Але да гэтага часу няма адпаведных разлікаў як на абласным, так і на раённых узроўнях: якіх колькасных і якасных паказчыкаў трэба дасягнуць у гэтым плане.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?