Вы тут

Новыя праекты і праграмы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй праўлення ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вы ведаеце, рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, я са здзіўленнем убачыў, што, напэўна, упершыню за многія гады, што з'яўляецца дзіўным, нават няма ў чым папракнуць «Газпрам». За ўсё, што купілі ў вас, мы заплацілі. За ўсё, што вы прапампавалі праз нас, вы нам заплацілі поўнасцю. Усё, што вы абяцалі, пачынаючы ад падтрымкі дзяцей, зрабілі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Новыя праекты і праграмы, якія прапанаваны для сённяшняга абмеркавання, нас вельмі цікавяць. Таму я чарговы раз магу вам толькі падзякаваць за супрацоўніцтва», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Аляксей Мілер высока ацаніў дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва і расказаў аб планах па яго далейшым развіцці: «У нас у асноўным бізнесе па пастаўках і транзіту газу вельмі добрая дынаміка. Аб'ём паставак у Беларусь у гэтым годзе павялічыцца. Таксама ўзрастуць аб'ёмы транзіту, у першую чаргу па газаправодзе Ямал — Еўропа».

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця газатранспартнай сістэмы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку за кошт будаўніцтва магістральнага газаправода Ямал — Еўропа-2

. Аляксей Мілер выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі гэтага праекта.

Паводле слоў кіраўніка «Газпрама», павялічваюцца аб'ёмы інвеставання ў рэканструкцыю і мадэрнізацыю газатранспартнай сістэмы. «Адносна папярэдняга года аб'ём інвестыцый узрасце на 20 працэнтаў. Мы ўжо разам з Адміністрацыяй Прэзідэнта, урадам Беларусі выбудавалі дакладную праграму работы, вызначылі прыярытэтнасць і першачарговасць нашых дзеянняў і крокаў. Гэта датычыцца і павелічэння магутнасцяў падземнага захоўвання газу, і рэканструкцыі газаразмеркавальных станцый», — расказаў Аляксей Мілер.

«У гэтым годзе аб'ём запампоўвання газу ў падземныя сховішчы Беларусі ўжо большы за ўзровень 2012 года. І ў будучым годзе будзе зроблены новы якасны крок. Па-першае, будуць істотна павялічаны аб'ёмы максімальных сутачных адбораў зімой, а таксама павялічацца аб'ёмы запампоўвання газу ў падземныя сховішчы. Як вы і ставілі перад намі задачу, гэта павысіць надзейнасць і стабільнасць паставак газу для спажыўцоў Беларусі ў асенне-зімовы перыяд», — сказаў старшыня праўлення ААТ «Газпрам».

На сустрэчы была абмеркавана і рэалізацыя ў Беларусі сацыяльных праграм з удзелам «Газпрама». Аб'ём іх фінансавання да мінулага ўзроўню павялічаны ў 5 разоў. Гэта ў першую чаргу праекты, арыентаваныя на дзяцей, у такіх сферах, як спорт і медыцына. «Сёння мы падпісваем новы дагавор па спансіраванні праграмы па ранняй дыягностыцы праблем са слыхам у дзяцей. У далейшым мы плануем прадоўжыць такую работу і прафінансуем таксама праграму па ранняй дыягностыцы праблем са зрокам», — паведаміў кіраўнік «Газпрама».

Акрамя таго, кампанія аказвае спонсарскую дапамогу мемарыяльнаму комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» па фінансаванні капітальнага рамонту паўднёва-ўсходняй казармы цытадэлі і стварэнні там адпаведнай экспазіцыі. Завяршэнне работ па рамонце і адкрыццё экспазіцыі плануецца прымеркаваць да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пры гэтым Аляксей Мілер адзначыў, што наведванне Брэсцкай крэпасці на яго зрабіла вялікае ўражанне.

Акрамя таго, «Газпрам» аказвае дапамогу па лініі праваслаўнай царквы. Аляксей Мілер выказаў упэўненасць, што такое супрацоўніцтва будзе прадоўжана і ў далейшым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».