Вы тут

Вулічны фестываль: пачатак


Ар­тыст па іме­ні На­двор'е прэ­тэн­да­ваў на га­лоў­ную ро­лю ў Дзень го­ра­да Мін­ска.

А як жа ха­це­ла­ся б мець свой ка­лі не кар­на­вал, то кар­на­валь­чык! Ах, Рыа, Рыа... Пры­го­жыя шэс­ці, ба­ча­ныя па тэ­ле­ба­чан­ні, рас­паль­ва­юць уяў­лен­не. Але ж тут вам — не там, тут заў­сё­ды лю­быя ву­ліч­ныя ме­ра­пры­ем­ствы за­ле­жаць ад да­зво­лу ня­бес­най кан­цы­ля­рыі. І ха­це­лі б лю­дзі вый­сці і "па­ту­сіць", але не­ба за­кры­лі хма­ры, а рэд­кія мі­на­кі тры­ма­юць на­па­га­то­ве па­ра­со­ны.

Але па­гля­дзі­це на сі­ту­а­цыю інакш: па­ра­сон мо­жа стаць част­кай ан­ту­ра­жу, а хма­ры — сцэ­наг­ра­фі­яй, якая толь­кі пра­ва­куе ар­тыс­таў іг­раць лепш, ра­да­ваць больш, за­паль­ваць усмеш­кі на­су­пе­рак уся­му.

На­па­чат­ку зда­ва­ла­ся, што ге­роі і ўдзель­ні­кі тэ­ат­ра­лі­за­ва­на­га шэс­ця — са­мі ар­тыс­ты. Пад­рых­та­ва­ныя, га­то­выя да су­стрэч — а ці га­то­вая пуб­лі­ка?.. Яе хі­ба кры­ка­мі за­ваб­лі­ваць: "Ар­тыс­ты пры­еха­лі!.." Як і на­ле­жыць: на ко­лах, у ім­пра­ві­за­ва­ных "кі­біт­ках", з ча­ма­да­на­мі, шар­ман­ка­мі, мі­шу­рой. Але шэс­це, якое па­чы­на­ла­ся ў ата­чэн­ні рэд­кіх па­ра­со­наў, блі­жэй да га­лоў­най сцэ­ны ста­ла аб­рас­таць пуб­лі­кай. А ка­лі па­ча­лі­ся вы­ступ­лен­ні, спы­ня­лі­ся на­ват тыя, хто ішоў па спра­вах. І тое, што мы лі­чы­лі не­пе­ра­мож­ным (на­двор'е) па­кры­се ад­сту­пі­ла.

Мо пе­рад бе­ла­рус­кім ду­хам? Бо ці не са­мая скла­да­ная мі­сія — ад­крыць вы­сту­пы ка­лек­ты­ваў — вы­па­ла на до­лю му­зыч­на-ванд­роў­на­га ар­кест­ры­ка "Ву­рай". Гэ­та цуд, але бе­ла­рус­кія пес­ні, якія гурт пры­во­зіць з эт­на­гра­фіч­ных экс­пе­ды­цый і пра­па­нуе слу­ха­чу ў сва­ёй апра­цоў­цы, за­во­дзі­лі на­ват пад па­ра­со­на­мі! Сцэ­ну акру­жы­лі, бы­ло жа­дан­не на­ват па­тан­чыць пад ду­дач­ку.

— Мы не пер­шы раз іг­ра­ем на пе­ша­ход­най ву­лі­цы Кар­ла Марк­са, — га­во­рыць Сяр­жук Га­юн. — Мы ве­да­ем, што лю­дзі прый­дуць. І для ка­гось­ці наш гурт ста­не ад­крыц­цём, але пры­хо­дзяць і тыя, хто нас ве­дае, та­му што ў асноў­ным му­зы­кі сён­ня ў клу­бах іг­ра­юць, у рэ­ста­ра­нах. Але ка­лі ёсць маг­чы­масць па­слу­хаць на ву­лі­цы, з жы­вым гу­кам, то ча­му не прый­сці? Хоць мне аса­біс­та больш па­да­ба­ец­ца, ка­лі нас за­пра­ша­юць іг­раць на пры­ро­дзе, дзе по­бач во­зе­ра ці ра­ка. Усё род­нае... Га­рад­скі ася­ро­дак па-свой­му ад­мет­ны і пры­ем­ны. Ву­ліч­ныя кан­цэр­ты да­юць больш маг­чы­мас­цяў зна­ё­міц­ца з но­вы­мі людзь­мі, аб­мень­вац­ца кан­так­та­мі. Мы ў асноў­ным ванд­ру­ем з гэ­тай пра­гра­май, якую вы­кон­ва­лі на фес­ты­ва­лі. Яна скла­да­ец­ца з пе­сень роз­ных кут­коў Бе­ла­ру­сі, пры­ве­зе­ных з ма­іх улас­ных экс­пе­ды­цый. Шмат пе­сень па­лес­кіх. Мне ці­ка­вае Па­лес­се, там мож­на знай­сці фальк­лор, які да­гэ­туль не быў за­пі­са­ны. Мы та­кім чы­нам на­збі­ра­лі на но­вы дыск. Ка­лі мы пра­цу­ем з фальк­ло­рам, то нам важ­на за­ха­ваць бе­ла­рус­кую ме­ло­ды­ку, але па­даць ужо ў су­час­ным гу­чан­ні. Пе­ра­даць глы­бі­ню, ме­ло­ды­ку, ін­фар­ма­цыю, якая ёсць у бе­ла­рус­кіх пес­нях: ад­чу­ван­не пры­ро­ды, род­на­га све­ту. Да­нес­ці да лю­дзей гэ­тую лю­боў.

Гле­да­чы на ву­лі­цы Кар­ла Марк­са як са­праўд­ныя хі­ты ўспры­ма­лі ста­рыя пес­ні гур­та "Ву­рай": "Ка­зач­ку пра Ба­ла­му­та" ды "Ру­сал­кі", тан­чы­лі ра­зам. А па­слы — па­ды­хо­дзі­лі і зы­чы­лі му­зы­кам пос­пе­ху. Лю­боў тво­рыць цу­ды. Пад ка­нец вы­сту­пу ні­хто не ду­маў пра на­двор'е.

Пе­ра­пы­нак да вы­сту­пу гас­цей з Санкт-Пе­цяр­бур­гу тэ­ат­ра "Мі­ні­я­цюр" за­паў­ня­лі шпа­цы­рам па ву­лі­цы К. Марк­са. Ці мэ­та­на­кі­ра­ва­на ру­шы­лі да ін­шай пля­цоў­кі: іх на Марк­са бы­ло 3. Па да­ро­зе — асоб­ныя ста­лы з су­ве­ні­ра­мі, пра­цы май­строў, рэд­кія ша­пі­кі з ежай і га­ра­чы­мі на­по­ямі. Але ка­лі б не дождж... Бы­ло б ве­ся­лей, каб не пры­хо­дзі­ла­ся ду­маць, чым за­поў­ніць паў­зы па­між вы­сту­па­мі. Мо­жа, гэ­та з-за та­го, што не­ка­то­рыя ча­ка­ныя ка­лек­ты­вы з-за мя­жы не да­еха­лі да Мін­ска: у Еў­ро­пе ёсць по­пыт на ву­ліч­ныя тэ­ат­ры...

Але ка­лі на пе­ша­ход­най зо­не з'яў­ля­лі­ся ар­тыс­ты, са­гра­ва­ла дум­ка: жыц­цё на­ладж­ва­ец­ца! У па­ры­ках і гры­ме ці без іх, у ад­мыс­ло­вых стро­ях ці ў воп­рат­цы, якую но­сяць усе, але яны па­чы­на­лі ўцяг­ваць мі­на­коў у свае дзеі, па­чы­наў­ся кан­такт, ты не прос­та на­зі­раў, а ста­на­віў­ся част­кай жыц­ця ву­лі­цы. А ў яго свае за­ко­ны і пра­ві­лы: тут кож­ны не толь­кі гля­дач, але і ўдзель­нік. І блі­жэй да ве­ча­ра, да за­кан­чэн­ня, нас — удзель­ні­каў — бы­ло ўжо шмат. Мы пе­ра­маг­лі дождж.

— Мне зда­ец­ца, што ву­ліч­ным вы­сту­пам больш па­трэб­ны мі­мы і неш­та кштал­ту "жы­вых скульп­тур", — вы­лу­ча­ла­ся смяш­лі­вая дзяў­чын­ка ў кам­па­ніі ма­ла­дых лю­дзей з "дрэ­да­мі". Яны жы­ва дзя­лі­лі­ся ўра­жан­ня­мі ад уба­ча­на­га. Хлоп­цы гну­лі сваю лі­нію, сур'­ёз­ную:

— А што, вы­хо­дзіць і прос­та так на неш­та гля­дзець? Прый­шоў, дык ужо сам да­лу­чай­ся. У нас лю­дзі та­кія за­ціс­ну­тыя, што іх трэ­ба вы­во­дзіць са здранц­вен­ня. Па мне, дык я б сцэ­ны на­огул ад­мя­ніў: гэ­та раз­мя­жоў­вае ву­ліч­ны тэ­атр з пуб­лі­кай, а так быць не па­він­на. Мне па­да­ба­ец­ца ін­тэр­ак­тыў­ны тэ­атр, кштал­ту "Мус­таш" ці "42".

— ...Аль­бо ка­лі ідзеш на тэ­атр, то ўсё-та­кі хо­чац­ца, каб быў ней­кі экс­пе­ры­мент: дзе ж яшчэ яго ча­каць, як не ў жы­вым ася­род­ку? Неш­та та­кое ў тэ­ат­ра "ЕУЕ" ёсць. А ка­лі яшчэ по­тым га­да­еш: што гэ­та ўсё зна­чы­ла, дык на­огул "кру­та", ні­бы­та ша­ра­ду рас­шыф­роў­ва­еш.

— Ну і ін­тэ­ле­кту­ал... Рас­слаб­ся! — усміх­ну­ла­ся дзяў­чын­ка.

Але ўсе ра­зам яны по­тым ру­шы­лі ў Мі­хай­лаў­скі сквер, гля­дзець за­ключ­ны спек­такль ад тэ­ат­ра "Ін­жэст", які лю­бое шоу мо­жа пе­ра­тва­рыць у ін­тэ­ле­кту­аль­ную спрэч­ку і пра­па­на­ваць ва­ры­ян­ты для асэн­са­ван­ня. Спек­такль "За­ла­ты век у сты­лі ба­ро­ка" ме­на­ві­та та­кі.

Уз­го­рак ля тра­лей­бус­на­га пры­пын­ку стаў ім­пра­ві­за­ва­най сцэ­най. Ліх­та­ры асвят­ля­лі дзе­ю­чых асоб, якія ад­на за ад­ной з'яў­ля­лі­ся пад пры­го­жую, уз­нёс­лую му­зы­ку. Вось ма­лень­кія лю­дзі — у іх свае ра­дас­ці, за­ба­вы. Але па­ра­лель­на з ім іс­ну­юць вя­лі­кія лю­дзі, амаль ба­гі, у якіх свае ад­но­сі­ны. І ні­бы­та па­нуе гар­мо­нія, дзе ў кож­на­га пер­са­на­жа сваё мес­ца. Але гу­чаць тры­вож­ныя ма­ты­вы. Гар­мо­нію па­ру­ша­юць вя­ліз­ныя па­чва­ры...

Тэ­атр "Ін­жэст" рас­па­вя­дае сваю гіс­то­рыю так, каб бы­ло зра­зу­ме­ла: каз­ка жы­вая. Вя­лі­кія жу­дас­ныя іс­то­ты ў ме­та­ліч­ным і з ме­та­ліч­ным по­зір­кам агля­да­юць пры­сут­ных. Усе за­па­ло­ха­ныя, пе­ра­мо­жа­ныя. Лад­на ма­лень­кія, але і вя­лі­кія ні­чо­га не маг­лі су­праць­пас­та­віць і па­ха­ва­лі­ся ў рос­па­чы...

Жах і ха­ос маг­лі б па­на­ваць доў­га. Каб не ма­лень­кія лю­дзі, якія знай­шлі па­ра­ту­нак... Яны пры­вез­лі яго на за­ла­тым ваз­ку ... І ад­быў­ся цуд. Па­чва­ры спа­ло­ха­лі­ся. А ён з ней­ка­га сшыт­ка (за­ла­то­га) пра­чы­таў за­гад, па­вод­ле яко­га ўсё ця­пер па­він­на іс­ці толь­кі доб­ра. Ра­ду­юц­ца ма­лень­кія. За­да­во­ле­ны бы­лыя вя­лі­кія, якія га­то­вы пад­па­рад­коў­вац­ца за­ла­то­му ча­ла­ве­ку. І жах­лі­выя іс­то­ты — ужо зу­сім не жах­лі­выя, а ні­бы­та руч­ныя. Мір і зго­да. За­ла­ты век: пры­го­жая му­зы­ка, зноў пра­ва на за­ба­вы і на сваё мес­ца пад гэ­тым бліс­ку­чым сон­цам... На ву­лі­цы, на фо­не бу­дын­каў Мін­ска ўсе гэ­тыя іс­то­ты ў за­ла­тым і ме­та­ліч­ным на­га­да­лі пра ўмоў­насць мя­жы па­між жыц­цём і каз­кай.

Ава­цыі бы­лі зу­сім не ву­ліч­ныя: мас­тац­тва вы­хо­дзіць за рам­кі ўмоў і са­мо ства­рае ўмо­вы.

Ву­ліч­нае мас­тац­тва пры­ста­са­ва­нае іс­на­ваць у роз­ных умо­вах. Ці­ка­выя вы­ступ­лен­ні ву­ліч­ных ар­тыс­таў — гэ­та і ёсць тая ўмо­ва, пры якой ча­сам не зва­жа­еш на дождж і ха­лад­на­ва­тае на­двор'е. Фо­рум ву­ліч­ных тэ­ат­раў, які па­чы­наў­ся ў па­хмур­ных умо­вах, здо­леў іх пе­ра­маг­чы.

Го­рад: пра­цяг

Свя­та, якое мае Мінск сён­ня — вы­нік яго доў­гай гіс­то­рыі. Яшчэ ад­ной кры­ні­цай, з якой мож­на да­ве­дац­ца пра яе, ста­ла кні­га "Мінск. Леп­шы від на гэ­ты го­рад" Вік­та­ра Кор­бу­та, якую прад­ста­віў Вы­да­вец­кі дом "Звяз­да". Гіс­то­рыя ад ХІ да XXІ ста­год­дзя з ці­ка­вы­мі фак­та­мі, інт­ры­га­мі мі­ну­ла­га, вя­лі­кі­мі асо­ба­мі, якія ў роз­ныя ча­сы на­вед­ва­лі го­рад і людзь­мі, якія ў ім жы­вуць сён­ня і ўслаў­ля­юць яго ў сва­іх тво­рах і спра­вах. Твор­чыя асо­бы пі­шуць яшчэ і пра ча­ла­ве­чыя па­чуц­ці, якія пе­ра­жы­ва­юць на­шы су­час­ні­кі. На­прык­лад, пісь­мен­нік Дзміт­рый Пят­ро­віч прад­ста­віў сваю кні­гу "Бе­лая жан­чы­на".

Асоб­ная ста­рон­ка, якой, мо­жа быць, па­куль ня­ма ў кні­зе — яго бу­ду­чы­ня. Пра яе кла­по­цяц­ца ма­ла­дыя жы­ха­ры го­ра­да, якія звяз­ва­юць з ім — і ў ім — свае лё­сы. Не­каль­кі но­вых сем'­яў, якія ўтва­ры­лі­ся ў Дзень го­ра­да, зра­бі­лі сваё вя­сел­ле част­кай свя­та.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК,

Фо­та Ана­то­ля КЛЕ­ШЧУ­КА.


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Размова з галоўным рэдактарам Ларысай Ракоўскай.

Грамадства

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.