Вы тут

Хроніка апошніх падзей


У Італіі пачалася аперацыя па пад’ёме «Коста Канкордыі»

Учора ў Італіі ля берагоў вострава Джылья ў 9:00 раніцы па мясцовым часе пачалася аперацыя па пад'ёме патанулага лайнера «Коста Канкордыя».
Аперацыя абыдзецца ў мільярд долараў, які будзе выплачаны кампаніяй, дзе было застрахавана судна. «Коста Канкордыя» ляжыць на скалістым беразе ля вострава Джылья са студзеня 2012 года. Вінаватымі ў крушэнні лайнера былі прызнаны пяцёра супрацоўнікаў кампаніі — уладальніка судна Соstа Сrосіеrе, чацвёра з якіх былі членамі экіпажа. Акрамя таго, цяпер у Італіі працягваецца суд над капітанам лайнера Франчэска Скеціна. Яго абвінавачваюць у ненаўмысным забойстве і ўцёках з судна.
Круізны лайнер «Коста Канкордыя» затануў у ноч на 14 студзеня 2012 года, калі на яго борце знаходзіліся больш за 4,2 тысячы чалавек. У выніку катастрофы загінулі 32 чалавекі.

Навукоўцы стварылі спрэй ад стрэсу?

Яго сакрэт на здзіўленне просты — у склад спрэю ўваходзіць «гармон абдымкаў» — аксітацын, які павышае чуллівасць у мужчын і супакойвае жанчын.
Аксітацын выпрацоўваецца ў арганізме самастойна, ён павышае лібіда і пачуццё даверу да партнёра, менавіта гэты гармон з'яўляецца адказным за эмацыйную сувязь маці і дзіцяці.
Дзейснасць спрэю даказалі клінічныя эксперыменты. 17 шлюбных пар ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў прынялі ўдзел у тэстах. Кожная пара павінна была на працягу 45 хвілін успамінаць канфліктныя сітуацыі ў сям'і, пасля чаго палове пар было прапанавана ўпырснуць у нос спрэй з аксітацынам, а другой палове прапанавалі спрэй з плацэба. Вынік паказаў, што спрэй з аксітацынам рабіў мужа і жонку пасля сваркі больш прыязнымі і дапамагаў хутчэй памірыцца. Медыцынскі аналіз пацвердзіў, што сварка не пакінула ніякіх слядоў пераўзбуджэння ў нервовай сістэме ў жанчын, якія ўжылі спрэй. У мужчын прэпарат знізіў патрабавальнасць да сваіх другіх палавінак і павысіў дружалюбнасць.
Урачы заявілі, што ўпырскванне спрэю двойчы на дзень павышае сексуальную актыўнасць у пары і ўмацоўвае паразуменне паміж мужам і жонкай.

Названы лепшыя ў свеце віны

Аўстралійскія віны названы лепшымі ў свеце. Яны абагналі па якасці Францыю, Іспанію, Італію, Чылі і іншыя краіны, якія славяцца сваімі традыцыямі вінаробства. Трыумфам аўстралійскіх вінаробаў завяршылася прэстыжная міжнародная выстава вінаў Dесаntеr Wоrld Wіnе Аwаrds-2013, якая прайшла ў Лондане. Гэтае мерапрыемства часам называюць «Алімпіядай вінаробства», перамога на ім вельмі ганаровая.
Пераможцы вызначаюцца на падставе «сляпой» дэгустацыі, калі суддзі каштуюць віно з пасудзін, дзе не пазначана ні назва віна, ні гатунак, ні вытворца. Выставу гэтага года па праве можна назваць «аўстралійскай». Адразу па шасці катэгорыях аўстралійцы былі прызнаныя лепшымі. Усяго з 1075 вінаў Зялёнага кантынента, якія прымалі ўдзел у Dесаntеr Wоrld Wіnе Аwаrds-2013, розныя прызы і ўзнагароды атрымалі 815 прадстаўнікоў Аўстраліі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».