Вы тут

Прызы — руплівым паштальёнам!


...Спроба апытання: «Якая прафесія самая творчая?» — «Настаўнік», «Цырульнік», «Мастак», «Дызайнер», «Экскурсавод», «Хірург»... Колькі спецыяльнасцяў — столькі і думак.

Што, між іншым, чыстая праўда, бо бываюць, на вялікі жаль, нятворчыя падыходы, а вось нятворчых прафесій — няма.

Зрэшты, мяркуйце самі: адзін паштальён з месяца ў месяц (а то і з года ў год) будзе прыносіць «Звязду» (умоўна) тром падпісчыкам на сваім участку і нічога не зробіць для таго, каб іх стала, напрыклад, чатыры. Другі ж пачытае газету сам, раскажа пра яе іншым, выбера некалькі цікавых нумароў і пакіне камусьці пачытаць, прапануе выпісаць на месяц... А там, глядзіш, чалавеку спадабалася: ён аформіў падпіску — на квартал, на гэта паўгоддзе... Як і на наступнае!

Для таго, каб адзначыць працу якраз такіх неабыякавых да справы людзей, «Звязда» і заснавала конкурс «Прыз — рупліваму паштальёну».

Па выніках падпісной кампаніі на другое паўгоддзе 2013-га іх (паштальёнаў, якія, паводле ўмоў конкурсу, дасягнулі прыросту колькасці падпісчыкаў не менш як на 10 чалавек) аказалася, на жаль, няшмат. Але яны ёсць!

Паводле інфармацыі, пададзенай РУП «Белпошта», першае месца (памер прэміі — па 1,5 мільёна рублёў) прысуджана Ліліі Сяргееўне Пінчук з аддзялення паштовай сувязі (АПС-3) г. Паставы і Аксане Вячаславаўне Патапенцы з АПС-1 г. Чачэрска

(колькасць падпісчыкаў у іх узрасла адпаведна з 44 да 66 чалавек і з 6 да 21!)

Другое месца заваявалі Ала Сямёнаўна Вілейта з таго ж АПС-3 г. Паставы і Наталля Міхайлаўна Патапенка з АПС Рагі Гомельскага раённага вузла паштовай сувязі (прырост склаў адпаведна 17 і 12 асобнікаў «Звязды»), а памер узнагароджання ад рэдакцыі — па 1 млн рублёў.

Трэцяе месца з памерам прэміі па 700 тысяч рублёў прысуджана Марыі Мечыславаўне Круковіч з АПС Юркаўшчына Докшыцкага РВПС і Юліі Алегаўне Шыпнеўскай з АПС-1 г. Светлагорска , дзе колькасць падпісчыкаў «Звязды» павялічылася на 13 і 11 чалавек.

Віншуем нашых пераможцаў! Шчыра дзякуем ім за працу. А яшчэ — спадзяёмся, што іх творчы падыход стане прыкладам для іншых паштальёнаў. І тады падпісчыкаў у «роднай газеты на роднай мове» будзе больш. І больш пераможцаў. Бо конкурс працягваецца! А значыць, у паштальёнаў ёсць шанц на новыя ўзнагароды па выніках падпіскі ўжо на ІV квартал 2013-га

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.