Вы тут

Мультгорад Магілёў


У абласным цэнтры адкрыўся ХVІ Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў.

На «Анімаёўцы-2013» у Магілёве пакажуць мультфільмы з больш чым двух дзясяткаў краін. У гэтым спісе не толькі блізкае замежжа, але і Францыя, Партугалія, Бельгія і іншыя краіны, нават Егіпет і Іран.

1379367540899_17-44

Міжнароднае журы фестывальнага конкурсу сёлета ўзначальвае рэжысёр, сцэнарыст, выкладчык ВГІКа, заслужаны дзеяч культуры Расіі Леанід Носыраў, вядомы шырокай аўдыторыі як аўтар папулярных савецкіх мультфільмаў «Вясёлая карусель» — напрыклад, пра Антошку.
«Анімаёўка-2013» пачалася тэатралізаваным шэсцем і чырвонай дарожкай на плошчы Зорак. У кінатэатры «Радзіма» адкрылася выстава беларускай мастачкі Ганны Сілівончык «Казкі на палатне». Мастачка паказала магілёўцам чароўныя сюжэты: пра анёлаў, птушак, восеньскага вожыка, каралеву, сімпатычных мядзведзяў.
— Я выбірала такія карціны, якія б былі цікавыя дзецям на мультфестывалі, — расказала Ганна. — Мая 11-гадовая дачка Маша з цікавасцю глядзіць розныя анімацыйныя фільмы. Мне здаецца, што для дзяцей абавязкова трэба ствараць нешта прыгожае і разумнае, каб зацікавіць іх.
Паказы праграм мультфільмаў праходзяць не толькі ў Магілёве, але і ў райцэнтрах вобласці. На «Анімаёўцы» адбудзецца конкурс дзіцячай анімацыі «Я не чараўнік, я толькі вучуся». Вядучыя і героі тэлепраграмы «Калыханка» наведаюць Магілёўскі дзіцячы дом № 1. У праграме фестывалю ёсць сустрэчы з «зоркамі» анімацыі і дубляжу. Будуць і майстар-класы: напрыклад, аніматары з Арменіі будуць вучыць рабіць модныя цяпер «пясочныя» мультфільмы.
У сераду, 18 верасня, у Магілёве падвядуць вынікі «Анімаёўкі» і ўзнагародзяць пераможцаў творчага конкурсу.

Ілона ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?