Вы тут

Ад міні-кніг да вялізных інкунабул: пра выставу «Бібліятэка ў часе і прасторы»


Яшчэ Еўфрасіння Полацкая стварала рукапісы і захоўвала зборы рукапісных кніг. Лічыцца, што яна паклала пачатак бібліятэчнай справе ў Беларусі. З тых часоў месцы захоўвання кніг кардынальна мяняліся — гэта маглі быць і манастыры, і ўніверсітэты, і прыватныя калекцыі важных для беларускай гісторыі асоб. Крыху павандраваць у часе, удыхнуць пыл старадрукаў можна на выставе «Бібліятэка ў часе і прасторы», якая да 15 кастрычніка будзе экспанавацца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Загадчык сектара навукова-праектнай работы следчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна САПЕГА расказала, што ў іх фондзе захоўваецца больш за 80 тысяч адзінак асобнікаў — гэта рукапісы, старадрукі, архіўныя дакументы. Беларусазнаўцам, філолагам, гісторыкам яна б раіла азнаёміцца з прыватнымі бібліятэкамі беларускіх даследчыкаў Янчука і Карскага. Аддзел актыўна займаецца апісаннем і даследаваннем гэтых дзвюх бібліятэк. Яны цалкам захоўваюцца ў фондах, ствараюцца і электронныя копіі дакументаў.

1379367670936_17-11

Асаблівую ўвагу звяртае на сябе калекцыя кніжных мініяцюр. «Цуд з цудаў», паказаная на выставе (па стандартах, адносіцца да мікракніг — не болей за 10 на 10 міліметраў) — гэта кніга 6 на 9 міліметраў. Змяшчаюцца ў ёй выказванні Горкага і Пушкіна пра кнігу. Аднак гісторыя мініяцюрнай кнігі, расказвае спадарыня Сапега, бярэ свой пачатак яшчэ раней — у эпоху Адраджэння. На выставе ёсць выданні ХVІІ—ХVІІІ стагоддзяў з друкарні Эльзевіраў. Эльзевіры — гэта галандскія выдаўцы канца ХVІ—ХVІІІ стагоддзяў, якія перадавалі справу па спадчыне ад бацькоў да сыноў. Яны значна паменшылі памер кнігі і стварылі адмысловы фармат, які так і называецца — «эльзевіры» (знешне ён выглядае больш выцягнутым у параўнанні з іншымі).
Маецца вялікая калекцыя палеатыпаў, інкунабул — адных з першых кніг, якія былі выдадзены Гутэнбергам — ад 2-й паловы ХV да 1-й паловы ХVІ стагоддзя. Сярод іх асаблівы кніжны шэдэўр — гэта «Хроніка Шэдэля» з прыгожымі гравюрамі, якія таксама ўзніклі ў канцы ХV стагоддзя. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі зроблены дыск з інкунабуламі і палеатыпамі, рыхтуецца друкаваны каталог. Асобна будзе стварацца каталог Эльзевіраў, асобна — усходніх рукапісаў.
Маюцца рукапісы на старабеларускай мове — як свецкага, так і рэлігійнага зместу. Прадстаўлены кнігі большасці беларускіх друкарняў — Пятра Мсціслаўца, Мамонічаў, Радзівілаў — Куцеінскай друкарні і многіх іншых. Асобнік альбома «Партрэты сям'і Радзівілаў» уяўляе сабой партрэты прадстаўнікоў роду, якія жылі ад 1346-га да 1780 года. Гэты экзэмпляр перавыдадзены ў Санкт-Пецярбургу ў ХІХ стагоддзі.
Тут жа можна ўбачыць і адно з апошніх паступленняў — «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча, набытае прыватнымі асобамі для нашай краіны ў верасні 2012 года.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».