Вы тут

Удзень — маляр, увечары — мастак


Сяргей ЛЯВІЦКІ (на фотаздымку) працуе дарожнікам — падсобным рабочым Быхаўскага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення. У яго абавязкі ўваходзіць выраб і ўстаноўка дарожных знакаў, пабелка бардзюраў і мастоў, афарбоўка платоў і агароджаў, разметка дарожнага палатна. Але ў сваім раёне Лявіцкага ведаюць больш як аўтара самабытных пейзажаў. Жывапіс займае ў жыцці гэтага самадзейнага мастака толькі вольны час — пасля дзённай працы з пэндзлем дарожнага маляра.

1379453703426_18-24

— Жывапіс мне цікавы толькі як занятак для душы, я не збіраюся мяняць сваю асноўную працу, — кажа Лявіцкі. — Маляванне спадарожнічае мне па жыцці яшчэ з дашкольнага часу.
Ён ніколі не наведваў мастацкіх школ і нават гурткоў па маляванні. Самавук чыстай вады. У школе афармляў насценныя газеты, у арміі — ленінскія пакоі. Вось і ўвесь мастакоўскі вопыт. Цяпер у хатняй калекцыі 50-гадовага мастака больш за паўсотні твораў. Адна з апошніх работ — копія абраза Маці Божай Баркалабаўскай, выкананая з прымяненнем меднага дроту, каляровых эмаляў, каштоўных камянёў і бурштыну.

Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?