Вы тут

Дыскрымінацыя: Шампіньёны не любяць радыенукліды?


Адна грыбніца здольная «ўцягваць» у сябе сокі з глебы і атмасферы ў радыусе да 20 і нават 60 метраў. Асабіста я з гэтымі асцярогамі не згодны, паколькі лес па сваіх хіміка-функцыянальных вартасцях уяўляе сабой фабрыку біяперапрацоўкі жывёльных і раслінных тканак. Зразумела, яго патэнцыяльныя аздараўленчыя магчымасці наўрад ці можна параўнаць з аранжарэямі і парнікамі, дзе вырошчваюць «хатнія» грыбы. Мяркую, чытачу было б цікава даведацца аб навуковай класіфікацыі грыбоў нашых лясоў і парнікоў з пункту гледжання назапашвання цэзію-137. Менавіта ён, як найбольш небяспечны радыеактыўны элемент, вінаваты ў парушэнні работы, скажам, печані і мозга.

1379453713178_18-6

Па ўзроўні назапашвання цэзію-137 вучоныя ўмоўна дзеляць грыбы на чатыры катэгорыі. Найбольш небяспечнай з'яўляецца 1-я катэгорыя, куды трапляюць грыбы з радыенуклідамі, якіх больш за дапушчальны ўзровень у шапачках і ножках. Іх нават называюць «грыбамі-акумулятарамі»:
польскі — шапачка карычневага колеру, ножка бура-жоўтага; з губкаватай сеткай зеленавата-жоўтага колеру пад шапачкай;
казляк — шапачка і ножка аранжава-жоўтага колеру (губкаваты);
краснушка — чырвоненькая шапка, жоўта-белая ножка (пласціністы);
гаркуха — жоўта-карычневага колеру (пласціністы);
каўпак кольчаты — жоўта-бежавага колеру (пласціністы);
масляк асенні — шапка светла- або цёмна-карычневая, ножка жоўтая (губкаваты);
махавік — шапачка і ножка цёмна-карычневага колеру, сетка жоўта-зялёнага колеру (губкаваты).
Другую катэгорыю складаюць грыбы, якія адносяць да ліку таксама досыць небяспечных для здароўя чалавека. Асабліва такія грыбы небяспечныя для дзяцей, цяжарных, старых людзей з аслабленым здароўем. Трапляюць у гэту групу нават лісічкі. Гэта так званыя «моцныя назапашвальнікі радыенуклідаў». Яны патрабуюць 5-разовага прамывання і адварвання (не менш за 25 хвілін), пасля чаго ваду трэба зліць і зноў прамыць грыбы халоднай вадой. Такім чынам, наступная катэгорыя:
падгруздак чорны — шапачка цёмна-бурая, ножка жаўтаватая (пласціністы);
грузд чорны — шапка і ножка шэра-зялёныя (пласціністы);
ваўнянка ружовая — шапка і ножка светла-ружовыя (пласціністы);
абабак — шапка шэрага, бурага, карычневага колеру (губкаваты);
Трэцяя катэгорыя грыбоў назапашвае радыенукліды ў сярэдняй ступені, а значыць, іх можна назваць менш небяспечнымі:
апенька асенняя — светла-карычневая, з каўнерыкам, шапачка ў драпкі (пласціністы);
баравік — шапка карычнева-жоўтая, ножка белаватая (губкаваты);
падасінавік — шапка ружовага, чырвонага колеру, ножка шэра-белая (губкаваты);
падзялёнка — шапачка цёмна-зялёнага колеру, ножка жаўтаватая (пласціністы);
сыраежка — шапка чырвоная, ножка белая (пласціністы).
Чацвёртую катэгорыю складаюць самыя бяспечныя грыбы. Іх умоўна называюць «дыскрымінатарамі радыенуклідаў»:
шампіньён — шапачка і ножка белыя, з каўнерыкам (пласціністы);
капялюх стракаты — высокі стройны грыб з каўнерыкам на ножцы, махнатая шапка (пласціністы);
страчок — з хвалістай карычневай шапкай, белай ножкай;
апенька зімовая — светла-карычневая шапачка з цёмным малюнкам у цэнтры на тонкай ножцы (пласціністы);
дажджавік — белы, сферычны;
сыраежка цэльная — шапачка ад зялёнага да сіневата-жоўтага колеру, ножка белая (пласціністы);
дрэўнавушка — светла-шэрая з карычневым адлівам.
Мяркуецца, што гэтая, чацвёртая катэгорыя, нават выводзіць радыенукліды з арганізма (ад 20 да 40 працэнтаў). Гэтыя грыбы карысныя для ўсіх узростаў, умацоўваюць нервовую і імунную сістэмы.

Сяргей АНУПРЫЕНКА,


вядучы навуковы
супрацоўнік НАН Беларусі,
доктар філасофскіх навук

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.