Вы тут

Лагістычныя цэнтры як неабходнасць


На стварэнне лагістычных цэнтраў выдаткуюць 2,18 трыльёна рублёў. У планах — рэалізацыя 46 інвестыцыйных праектаў. Пакуль у Беларусі налічваецца 12 лагістычных цэнтраў.

Услед за Германіяй

Але беларусы да новых сфер дзейнасці, як правіла, ставяцца не без лёгкага холаду. Так, паводле слоў Паўла БАЖАНАВА, кіраўніка ўпраўлення транспарту і лагістыкі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, спажыўцы часта далучаюць спецыялістаў сферы лагістыкі да нахлебнікаў. «Гэта праблема. Неабходна пераламаць стэрэатыпнае ўяўленне. Беларусы павінны зразумець, што чарговы «нахлебнік» прыносіць куды больш карысці, чым звычайны збытавік», — адзначае Павел Бажанаў.
Многія перадавыя еўрапейскія краіны даўно зразумелі: дзяржава атрымлівае істотную карысць ад работы лагістычных цэнтраў. Так, Германія дзякуючы актыўнаму развіццю лагістыкі мае дадатковыя 20% да ВУП. Шырокія паслугі, звязаныя з перамяшчэннем тавараў, на постсавецкай прасторы прапаноўвае ў першую чаргу Літва.
Калі разглядаць айчынныя прадпрыемствы, то яны паволі пачынаюць паварочвацца да лагістыкі тварам. Выдатны прыклад — кампанія «Крышталь», якая вынесла за межы горада ўсе свае склады і пачала карыстацца паслугамі лагістычнага цэнтра. На чарзе — «Камунарка» і «Слодыч».

14 тысяч працоўных месцаў

Карысць ад развіцця лагістыкі атрымае не толькі дзяржава ў цэлым, але і кожны беларус паасобку. Так, рэалізацыя Праграмы развіцця лагістычнай сістэмы ў Беларусі прадугледжвае стварэнне прыблізна 14 тысяч новых працоўных месцаў. Пакуль у гэтай сферы задзейнічана 1 тысяча спецыялістаў. Кадравы голад нейтралізуюць бліжэйшым часам.
Як падкрэслівае Валерый КАЗЛОЎ, загадчык сектара лагістыкі Беларускага навукова-даследчага інстытута транспарту «Транстэхніка», жыццё прымушае прадпрыемствы разбірацца ў перавозках. Таму сёння з'яўляецца пытанне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і атрымання другой вышэйшай адукацыі маладымі спецыялістамі. Тэорыя павінна аб'ядноўвацца з практыкай.

1379453767916_18-30

Паводле слоў Наталлі ГАРБУЗ, кансультанта па лагістыцы Асацыяцыі міжнародных экспедытараў і лагістыкі «БАМЭ», распрацоўваецца адзіны стандарт, у якім падрабязна будуць растлумачаны патрабаванні да ведаў, навыкаў і ўменняў новага персаналу. Такі праект рыхтуецца ўпершыню на тэрыторыі СНД. Сёлета яго павінны зацвердзіць афіцыйна. Далей — замацаванне адзінага прынцыпу падрыхтоўкі лагістаў ва ўсіх беларускіх ВНУ.

Павысіць транзітную прывабнасць

Цяпер налічваецца 8 непасрэдных удзельнікаў Праграмы развіцця лагістычнай сістэмы ў Беларусі (па тры ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях, два — у Магілёўскай). Яны актыўна шукаюць інвестараў. У Мінскай вобласці лагістычныя цэнтры будуюць найбольш інтэнсіўна. Апошняе абумоўлена цэнтральным размяшчэннем, блізкасцю да сталіцы, а таксама скрыжаваннем двух міжнародных транспартных калідораў.
Сёння выдзелена больш як 50 асобных пляцовак (21 аддадуць пад стварэнне транспартна-лагістычных цэнтраў). Пакуль лагістычныя цэнтры працуюць толькі на васьмі пляцоўках з 14 папярэдне вызначаных, астатнія шэсць — у працэсе будаўніцтва.
Такім чынам беларуская транспартна-лагістычная сістэма збіраецца інтэгравацца ў міжнародную сістэму размеркавання фінансаў і працоўных рэсурсаў. Значна павялічыцца прыбытковасць экспарту паслуг па перамяшчэнні тавару. Транзітная прывабнасць павысіцца агулам.

Маргарыта СІДАР.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.