Упершыню ў Полацкім раёне вызначаюць лепшыя населеныя пункты, а таксама лепшых пчалаводаў, агароднікаў і садаводаў. Ёсць і іншыя намінацыі ў незвычайнай «алімпіядзе».
Ужо вядомы пераможцы ў дзвюх намінацыях. «Золата» за добраўпарадкаванне дасталася вёсцы Фарынава, другое месца — пасёлку Вяснянка, трэцяе — аграгарадку Новыя Гараны.
А ў рэйтынгу 20 самых добраўпарадкаваных сядзіб Полацкага раёна на першым месцы — Заазерскі сельсавет
, другое месца — у Азінскага, «бронзавы медаль» заваяваў Зелянкоўскі сельсавет.
Членамі «журы», якія ставілі ацэнкі, сталі кіраўнікі мясцовых органаў улады. Ім была пастаўлена адпаведная задача падчас правядзення справаздачнага Дня старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Полацкага райвыканкама П.М. Пяткевіча і старшыні Полацкага раённага Савета дэпутатаў І.Ф. Грыбовіч. Зразумела, нялёгка аб'ектыўна вызначыць самых лепшых.
Паводле слоў Пятра Пяткевіча, намесніка старшыні Полацкага райвыканкама, правядзенне падобных мерапрыемстваў стымулюе не толькі кіраўнікоў, але і жыхароў населеных пунктаў уносіць пасільны ўклад у добраўпарадкаванне вёскі.
— І гэта не пачатак, а працяг працы, дзякуючы якой у апошнія гады ўдалося значна палепшыць санітарны стан жылых тэрыторый Полацкага раёна. Так паступова выконваюцца пункты праграмы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў Віцебскай вобласці, разлічанай да 2015 года.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»