Вы тут

“Сямейная газета”


У дружным карагодзе выданняў “Звязды” адбылося папаўненне. 19 верасня ўзяў старт наш новы дадатак “Сямейная газета”. Як вынікае ўж з назвы, гаворку будзем весці пра справы, што датычацца кожнага з нас: бацькоў і дзяцей, жонак і мужоў, зяцёў і цешчаў, бабуль і ўнукаў. Разбірацца з праблемамі і дзяліцца радасцямі, абменьвацца цікавосткамі і вопытам выхавання, шукаць дапамогі і аказваць яе, вучыць і вучыцца – прапануем рабіць гэта ўсім разам!

Як змагацца з бытавой агрэсіяй і куды звяртацца па дапамогу, як вырашыць спрэчныя пытанні ў стасунках з роднымі, не даводзячы да канфлікту, якія фільмы варта пераглядаць усёй сям’ёй і і на якую колькасць дзяцей хапае бацькоўскай любові? Пра ўсё гэта пагаворым адразу ў першым выпуску.

Прыемнага чытання!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».