Вы тут

Мяняем Мінск на Смалявічы?


Наша дачка жыве ў Мінску, стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Ці праўду кажуць, што яна падыдзе хутчэй, калі згадзіцца на будаўніцтва кватэры не ў самой сталіцы, а ў гарадах-спадарожніках?

А. Собалева, Асіповіцкі раён

...Кажуць так не без падстаў. Указам Прэзідэнта ад 30.05.2013 № 246 дапоўнены пералік катэгорый малазабяспечаных грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў: да 01.06.2013 г. У яго (у гэты пералік) у адпаведнасці з Указам ад 6.01.2012 г. № 13 уваходзілі шматдзетныя сем'і, «чарнобыльцы», ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў з ліку асоб, прадугледжаных у п.п. 1-3 ч. 1 арт. 3 Закона ад
17.04. 1992 г. № 1594-ХІІ «Аб ветэранах»; грамадзяне, якія пражываюць не менш за 10 гадоў у інтэрнатах; тыя, хто будуе або набывае жыллё ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек; маладыя грамадзяне — лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта; маладыя сем'і, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей; суддзі, пракурорскія работнікі і інш. Цяпер жа ў спіс уключаны і малазабяспечаныя грамадзяне, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у гарадах-спадарожніках (для Мінска — Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы, Фаніпаль; для Брэста — Жабінка, для Гродна — Скідаль).
Пры гэтым на іх распаўсюджаны ўмовы льготнага крэдытавання, прадугледжаныя для тых, хто ажыццяўляе будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек.
Іншымі словамі, ільготныя крэдыты будуць прадастаўляцца на тэрмін не больш за 20 гадоў (для шматдзетных сем'яў — 40 гадоў). Працэнты за карыстанне імі на працягу тэрміну пагашэння складуць 10% стаўкі рэфінансавання Нацбанка, якая дзейнічае на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне крэдытаў, але не менш за 3% гадавых (для шматдзетных сем'яў — 1% гадавых).
Такім чынам, дзяржава, спрабуючы «разгрузіць» сталіцу і яшчэ два абласныя цэнтры, стварае прывабныя ўмовы для будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках, колькасць насельніцтва якіх можа перавышаць 20 тыс. чалавек (напрыклад, у Дзяржынску сёння пражывае 25,7 тыс. чалавек).
Думаю, што многія малазабяспечаныя чаргавікі палічаць умовы, якія прапаноўваюцца ім Указам № 246, прывабнымі.

Віктар САВІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.