Вы тут

Савецкае дзяцінства ў цацках


У Магілёўскім музеі этнаграфіі адкрылася настальгічная выстава «Цацкі, народжаныя ў СССР». Створаныя ў 1970-90-х гадах самыя розныя цацкі пераносяць наведнікаў сярэдняга ўзросту ў час іх дзяцінства. «І ў мяне такое было!» — найбольш частая рэакцыя на экспанаты.

1379543277938_1

На выставе іх можна пабачыць каля тысячы. Яны самыя розныя: ёлачныя цацкі і сімпатычныя лялькі, старыя кніжкі і калісьці папулярныя настольныя гульні, пластыкавыя салдацікі і драўляныя машынкі. Усе яны былі ў карыстанні і ў свой час радавалі дзяцей і дарослых. І гэта вельмі адрозніваецца ад дзяцінства цяперашняга, калі малых больш радуюць смартфоны, камп'ютары, іншыя электронныя дэвайсы і віртуальныя гульні. 1379543279767_2

Калекцыю савецкіх цацак сабралі муж і жонка з Магілёва Кацярына і Юрый Шкрэдавы. Пачалося захапленне некалькі гадоў таму на мясцовым «блашыным» рынку, а працягнулася ў інтэрнэце. — Аказваецца, такія цацкі збіраюць шмат людзей, асабліва ў Расіі, — падзяліліся магілёўскія калекцыянеры. — Для нас у гэтых прадметах шмат кранальнага, блізкага, з нашага дзяцінства.

Ілона ІВАНОВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».