Вы тут

В'етнамскія міліцыянеры вучыліся ў віцебскіх


На Віцебшчыне прадстаўнікі міліцыі з Ханоя пераймалі вопыт беларускіх калег. Таксама вельмі цікавіліся культурай і традыцыямі беларусаў, прамысловым патэнцыялам і нават поспехамі ў галіне сельскай гаспадаркі.

Менавіта ў Віцебскую вобласць дэлегацыя праваахоўнікаў на чале з Бінь Ван Таанам, старшым палкоўнікам, намеснікам начальніка міліцыі Ханоя, прыехала пасля наведвання Мінска таму, што міліцыя Прыдзвінскага рэгіёна — лідар па прафілактыцы і раскрыцці злачынстваў. І тут добра наладжана адпаведная праца не толькі ў абласным цэнтры, але і ў раённых аддзелах унутраных спраў.
Падчас знаходжання ў Докшыцкім і Лепельскім раёнах замежныя міліцыянеры ў ліку іншага наведалі музей народнай славы, мемарыяльны комплекс, прысвечаны знішчанай вёсцы, музей народных рамёстваў, дзе ім уручылі сувеніры.
— Вялікі гонар прыехаць у Беларусь — прыгожую краіну. Мы памятаем тую вялікую дапамогу, якую СССР аказаў В'етнаму ў часы вайны супраць амерыканскіх агрэсараў. За гэта асобная падзяка беларускаму народу. Нас усюды сустракалі як родных. Я хачу, каб мацнела дружба паміж нашымі народамі. Мы зацікаўлены ў перайманні і абмене вопытам у барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, з незаконным абарачэннем наркотыкаў, у ажыццяўленні кантролю за раней судзімымі грамадзянамі. Мы вывучалі структуру ўпраўленняў унутраных спраў Мінска і Віцебска, наведалі розныя падраздзяленні. Можам супрацоўнічаць у розных пытаннях, — гаворыць Бінь Ван Таан.
У Віцебску міліцыянеры з В'етнама ўзялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага знака супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. Убачылі дзяжурныя часці Упраўлення ўнутраных спраў і аддзела міліцыі на чыгуначным вакзале, пабывалі ў гадавальніку службовых сабак дэпартамента «Ахова» і гэтак далей.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.