Вы тут

Кантроль над забароненымі цукеркамі


Кантрабандысты — галоўныя ворагі мытнікаў. З Прыбалтыкі ў Еўропу незаконна «рухаюцца» цыгарэты — адны з лідараў кантрабандных тавараў, якія правозяцца праз тэрыторыю Беларусі. Толькі на Віцебскай мытні канфіскавалі цыгарэт на 1,7 мільярда рублёў. Што датычыцца прадметаў, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць, то выпадкі кантрабанды таксама здараюцца: сёлета зафіксавана 18 затрыманняў. Папулярнасцю карыстаецца ювелірная прадукцыя з Польшчы.

А ўвозяцца ў нашую краіну часцей за ўсё адзенне, бытавая тэхніка — з Польшчы, з Літвы — прадукты харчавання. Асартымент тавараў мяняецца ў залежнасці ад участка мяжы. Топ-3: мабільныя тэлефоны, бытавая тэхніка і шыны да легкавых аўтамабіляў.

Вядома, што ўвоз тавараў з Расіі не кантралюецца — адсутнічаюць паўнамоцтвы. Пры гэтым аб'ём расійскіх тавараў у транзіце складае 91,5%. Але рээкспарт цукерак украінскай кампаніі «Рашэн», увоз якіх у Расійскую Федэрацыю абмежаваны, немагчымы. На знешняй мяжы нашай рэспублікі арганізавана супрацоўніцтва з Мінздравам: калі, напрыклад, увезеныя ў Беларусь цукеркі далей «едуць» у Расію, на іх ставяцца адпаведныя пазнакі — і з гэтай пары ўезд для іх забаронены. Таму кантроль ажыццяўляецца, аднак гэта не азначае, што гэтая прадукцыя не можа быць увезена менавіта ў Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?