Напярэдадні Дня мытніка намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргей БАРЫСЮК расказаў журналістам пра будні ведамства.
У прыватнасці, ён закрануў пытанне мяркуемай выязной пошліны ў 100 долараў. «Калі будзе прынята адпаведнае рашэнне па ўвядзенні пошліны, то мытны камітэт у рамках сваёй кампетэнцыі будзе яго выконваць», — кажа Сяргей Барысюк. І нават сам згодны заплаціць такую суму, калі спатрэбіцца выехаць за межы Мытнага саюза, у Еўропу. У сваю чаргу ён прапанаваў прадстаўнікам СМІ зрабіць маркетынгавае даследаванне: па якія тавары выязджаюць у Еўропу беларусы? Ці акупляецца віза за кошт прывезенага тэлевізара?
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.