Вы тут

Які вы бацька?


Ці добра вы разумееце сваіх дзяцей? Які тып узаемаадносін прыняты ў вашай сям'і: тата — кіраўнік ці тата — сябар? Паспрабуйце прайсці наступны тэст і праверыць сябе. Дарэчы, аналагічныя пытанні могуць задаць сабе і мамы.

1. Ці часта вы адказваеце на пытанні свайго дзіцяці наступным чынам: «Я патлумачу табе гэта, калі вырасцеш»? (Так — 0 балаў, часам — 2 балы, не — 5 балаў.)
2. Вы лічыце, што на кішэнныя выдаткі дзецям трэба даваць не разумную суму, а «ў залежнасці ад патрэб»? (Так — 0, часам — 2, не — 5.)
3. Вы стараецеся патлумачыць дзіцяці, чаму забараняеце яму штосьці? (Так — 4, часам — 2, не — 0.)
4. Вы дазваляеце малому дапамагаць па дому, нават калі гэта дапамога дае нязначны вынік ці ўвогуле не дае? (Так — 4, часам — 3, не — 0.)
5. Як вы лічыце, для дзяцей дапушчальны бяскрыўдны падман? (Так — 0, часам — 2, не — 4.)
6. Ці скарыстоўваеце вы любую магчымасць, каб развіваць у дзіцяці назіральнасць? (Так — 5, часам — 1, не — 0.)
7. Вы адпускаеце саркастычныя заўвагі на адрас уласнага дзіцяці? (Так — 0, часам — 0, не — 5.)
8. На ваш погляд, добры кухталь у выхаваўчым працэсе не пашкодзіць? (Так — 0, часам — 2, не — 5.)
9. Ці лічыце вы, што ранняе ўвядзенне дзіцяці ў «дарослае жыццё» шкоднае? (Так — 0, часам — 3, не — 5.)
10. Вы чытаеце кнігі па выхаванні і псіхалогіі дзяцей? (Так — 4, часам — 2, не — 0.)
11. Як вы лічыце, у дзяцей могуць быць свае сакрэты? (Так — 3, часам — 2, не — 0.)
12. Ці сварыцеся вы на дзіця, калі яно пакідае ежу на талерцы? (Так — 0, часам — 1, не — 4.)
13. Вы даяце дзіцяці магчымасць развіваць веру ва ўласныя сілы і самастойнасць? (Так — 5, часам — 1, не — 0.)
14. Вы радуецеся поспехамі свайго дзіцяці, нават калі добра бачыце яго хібы і памылкі? (Так — 3, часам — 2, не — 0.)
15. Калі вы бавіце час з дзіцем, гэта сапраўды прыносіць задавальненне без аглядкі на «бацькоўскі абавязак»? (Так — 5, часам — 1, не — 0.)
16. Вы асуджаеце строгасць у выхаванні, якая прыводзіць да замкнёнасці альбо ненатуральных паводзін дзяцей? (Так — 5, часам — 0, не — 0.)
17. Ці ў стане вы захоўваць абсалютны спакой, калі ваша дзіця злуецца? (Так — 5, часам — 1, не — 0.)
18. Можаце загадаць дзіцяці штосьці зрабіць такім тонам, каб гэтае распараджэнне было адразу выканана? (Так — 5, часам — 0, не — 0.)
19. Ці лёгка вы заводзіце сяброўскія стасункі з сябрамі вашага дзіцяці? (Так — 4, часам — 2, не — 0.)
20. Калі вы былі ва ўзросце свайго дзіцяці, то не праяўлялі пэўных шкодных звычак і не цікавіліся забароненымі рэчамі. Ці лічыце вы гэта дастатковай прычынай для асуджэння вашага дзіцяці? (Так — 0, часам — 2, не — 5.)
21. Ці вырашаеце вы за сваё ўжо даволі дарослае дзіця жыццёва важныя пытанні (выбар прафесіі, працы), абрываючы спрэчку словамі «я лепш ведаю, што трэба ў жыцці»? (Так — 0, часам — 2, не — 5.)
22. Вашы дзеці не павінны крыўдаваць, калі вы прачытаеце ліст ці SMS-ку, адрасаваныя ім? (Так — 0, часам — 2, не — 5.)
23. Ці могуць вашы дзеці пераканаць вас у якой-небудзь спрэчцы? Ці здараецца вам пасля размовы з імі пераглядаць свае занадта строгія ці няправільныя рашэнні? (Так — 5, часам — 3, не — 0.)
24. Вы просіце прабачэння ў дзіцяці, калі несправядліва яго пакаралі ці падазравалі ў чымсьці? (Так — 5, часам — 3, не — 0.)
25. Ці забываецеся вы на свае абяцанні дзіцяці, асабліва калі гаворка ідзе пра ўзнагароду за нешта складанае ці вельмі цяжкае? (Так — 0, часам — 2, не — 5.)
26. Вы можаце адарвацца ад тэрміновай працы, важнай размовы або цікавай перадачы, калі дзіця просіць дапамагчы яму ў чымсьці? (Так — 5, часам — 2, не — 0.)

Праверым вынікі

Калі, склаўшы балы за адказы на ўсе пытанні, вы атрымалі 130 балаў — вы ідэальны бацька. Настолькі ідэальны, што вымушаеце задумвацца аб сваёй шчырасці пры праходжанні тэсту;

100-130 балаў — вы вельмі добры і адказны бацька, які, з аднаго боку, цудоўна ўсведамляе свае абавязкі, а з другога, не заціскае дзіця аўтарытэтам;

80-99 балаў — вы добры бацька, хоць і дапускаеце часам памылкі, не ўлічваючы свайго ўплыву на працэс выхавання дзяцей;

60-79 балаў — на жаль, шмат у якіх пытаннях вы не чуеце і не разумееце сваіх дзяцей, але выправіцца ніколі не позна, змякчыўшы жорсткасць сваіх патрабаванняў да іх;

30-59 — вы непаслядоўныя ў сваіх справах, учынках і рашэннях і празмерна часта робіце «часам» тое, што мусіце рабіць заўжды. Дзеці не ведаюць, калі і ў чым могуць на вас разлічваць;
менш за 30 — наўрад ці ў сям'і вас лічаць аўтарытэтам, хутчэй — тыранам...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.

Грамадства

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.

Культура

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.