Вы тут

11 мільёнаў карыстальнікаў пакінулі Фэйсбук


Па інфармацыі выдання The Daily Mail, карыстальнікі пакідаюць гэтую сацыяльную сетку, таму што хочуць захаваць недатыкальнасць асабістага жыцця. Пасля публікацыі дадзеных, заснаваных на матэрыялах экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна,

ад Facebook ужо адмовіліся каля 9 млн. карыстальнікаў у ЗША і 2 млн. у Вялікабрытаніі.

Даследаванне Венскага універсітэта паказала, што найбольш распаўсюджаная прычына сыходу з Facebook (больш за 48%) - страх за захаванне недатыкальнасці асабістага жыцця ў Інтэрнэце. На другім месцы (13,5%) - агульная незадаволенасць сэрвісам. Сярод іншых адказаў - нежаданне весці беззмястоўныя размовы і боязь стаць залежным ад сацыяльнай сеткі.

Улетку мінулага года кіраўніцтва кампаніі Facebook прызналася, што выдала амерыканскім спецслужбам асабістыя дадзеныя больш за 20 тысяч карыстальнікаў. Як запэўнілі адміністратары сеткі, гэта былі акаўнты тых уладальнікаў, якіх падазраюць у тэрарызме або выкраданьні дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».