Вы тут

«Рака часу» ад Сафронава


У Віцебскім мастацкім музеі адкрылася выстава «Рака часу» — твораў вядомага расійскага мастака Нікаса Сафронава. На палотнах партрэты Дзягілева, Джоні Дэпа і іншых вядомых людзей, пейзажы, нацюрморты...

Аўтар збіраўся асабіста прысутнічаць на яе адкрыцці, але цяпер ён на рэабілітацыі пасля таго як атрымаў разрыў звязак правага пляча. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» расказаў Андрэй Лейн, адзін з арганізатараў выставы

.

Дзе атрымаў траўму «зорны» мастак, спадар Лейн не ўдакладніў. Што тычыцца выставы, адкрыў тайну: 75 работ, якія могуць убачыць жыхары Віцебска, каштуюць каля 1,5 мільёна долараў.

1379626661187_20-12

— Калекцыя даволі дарагая, усе карціны прадаюцца. Работы нятанныя — па цане ад 10 тысяч еўра. І партрэты робяцца на заказ. Напрыклад, самы дарагі партрэт Нікас напісаў за 500 тысяч долараў — для караля Брунея. Калі выстава праходзіла ў Брэсце, там была прадстаўлена праца, якую Нікас зрабіў для Прэзідэнта Беларусі: гэта партрэт, на якім Аляксандр Лукашэнка прадстаўлены ў вобразе сучасніка Францыска Скарыны. Вядома, што Нікас у ліку іншага — аўтар больш як 20 партрэтаў прэзідэнтаў, а таксама амаль усіх «зорак» Галівуда, — расказвае Андрэй.

Андрэй Лейн прыемна здзіўлены ўзроўнем музеяў гарадоў Беларусі, асабліва Віцебска: «Усе на самым высокім узроўні. І больш вялікія гарады ў Расіі і ва Украіне не могуць пахваліцца такімі будынкамі, падыходам у арганізацыі выстаў і прафесіяналізмам супрацоўнікаў».

Па традыцыі, калі Нікас прыязджае ў гарады, дзе адкрываецца выстава яго твораў, адразу ідзе ў царкву, без лішніх суправаджальнікаў. Што тычыцца розных чутак пра яго асабістае жыццё, то, паводле слоў арганізатара выставы, Нікас Сцяпанавіч ужо шмат гадоў жыве з прыгожай дамай у Маскве. Хто яна? Не ўдакладняецца.

Тое, што вядомы мастак вельмі папулярны, пацвярджае наступная гісторыя. Чалавек пакінуў задатак за карціну і знік на 5 гадоў. Раптам прыйшоў і заплаціў астатнюю суму. Аказалася, што ён 5 гадоў збіраў грошы на карціну, і ўрэшце яго мара здзейснілася. Гэты твор Нікас яму падарыў.

Пасля Віцебска выстава пераедзе ў Гродна і Мінск. Жыхары сталіцы ўбачаць яе ў пачатку наступнага года.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».