Вы тут

Грыбное раздолле і толькі айчынныя яблыкі


Грыбнікі па ўсёй краіне з імпэтам абследуюць усе магчымыя лясы, прыхапіўшы з сабой як мага большыя кошыкі: восень парадавала грыбамі. Карэспандэнт «Звязды» адправілася на «ціхае паляванне» на... сталічны Камароўскі рынак...

...Грыбоў на рынку цяпер і сапраўды поўна, прычым на любы густ: пачынаючы ад апенек і заканчваючы адборнымі баравікамі. Так, за трохлітровае вядзерца просяць 100 тысяч рублёў. Прычым, калі пакупнікі кажуць нешта накшталт «пайду яшчэ павыбіраю», многія прадаўцы хуценька рэагуюць на сітуацыю, збіваючы кошт да 95, а пасля нават і да 80 тысяч. А што ж рабіць, калі локаць у локаць стаяць побач такія ж гандляры з такім жа таварам.
За трохлітровае вядзерца абабкаў просяць 55 тысяч, а за такую ж колькасць чырвонагаловікаў — 60. Прыгатаваць марынаваныя апенькі можна параўнальна нядорага: літровая пасудзіна гэтых грыбоў абыдзецца ў 10 тысяч рублёў. Лісічкі каштуюць 25 тысяч за паўлітра.
Сезонныя брусніцы, відавочна, карыстаюцца попытам, бо на іх кошт прадаўцы зніжаць не спяшаюцца, нават калі пакупнікі адходзяць. 20 тысяч за літр давядзецца аддаць тым, хто надумаў пакаштаваць гэтыя ягады з Камароўкі.
З часоў мінулага «шпацыра» крыху падраслі кошты на некаторую агародніну і зяленіва. Так, кропу і пятрушкі па 3 тысячы за пучок ужо наўрад ці ўдасца знайсці, амаль усё зяленіва на рынку цяпер каштуе па 8-10 тысяч за 100 грамаў, хіба што зялёная цыбуля прадаецца па 4 тысячы за тую ж вагу. Падаражэлі і баклажаны. Калі пару тыдняў таму за кілаграм прасілі 10 тысяч рублёў, то цяпер гэтая гародніна каштуе па 18 тысяч. Кіло сініх сліў каштавала ад 12 да 14 тысяч, а цяпер жа за яго просяць ад 13 да 18 тысяч.
А вось вінаград, наадварот, патаннеў. Цяпер за кілаграм салодкіх ягад давядзецца аддаць ад 14 да 20 тысяч, а не 18 — 25. Патаннела крыху і морква. Кіло цяпер можна набыць за 5 тысяч рублёў — на 1,5 — 2 тысячы менш, чым гэта было пару тыдняў таму. На дыні (ад 12 да 18 тысяч за кілаграм) і кавуны (4,5 тысячы за кіло) таксама паменшыліся кошты. Нядаўнія лічбы на цэнніках былі такімі: ад 18 да 22 тысяч і 5 тысяч за кіло.
На рынку амаль не прадаюць замежных яблыкаў. Адзіныя, што ўдалося знайсці, — чылійскія, за 15 тысяч. Кошты на беларускія пачынаюцца ад 9,5 тысячы, прычым выбраць можна на любы смак: ад кіслай і цвёрдай антонаўкі да салодкага чырванаватага ранету.
У крытым рынку на мясных радах кошты размяркоўваюцца наступным чынам. Найбольш «небюджэтнае» мяса, вядома, цяляціна. За кілаграм кумпяка просяць ад 183 да 185 тысяч. Кіло паляндвіцы каштуе ад 185 да 189 тысяч, лапатку прапануюць па 120-125 тысяч, а кілаграм шыйнага кавалка абыдзецца ў 95—110 тысяч. Ялавічына не нашмат адстае па лічбах. Так, за кіло кумпяка давядзецца аддаць ад 165 да 180 тысяч, такі ж кавалак паляндвіцы можна набыць па кошце ад 165 да 180 тысяч. Іншыя часткі мяса — лапатка і шыя — каштуюць 110—115 і 95—110 тысяч адпаведна.
Свініна на гэтым фоне выглядае нашмат больш выгаднай пакупкай. Кілаграм шыйнага кавалка абыдзецца ў 84—85 тысяч, паляндвіца каштуе 80—85 тысяч за кілаграм, на кіло кумпяка давядзецца выдаткаваць ад 65 да 68 тысяч, а за лапатку просяць 58—60 тысяч. Свежае сала, у залежнасці ад таўшчыні, можна набыць па кошце ад 35 да 59 тысяч, а салёнае з прыправамі абыдзецца ў 79,5 тысячы за кілаграм.
Каб набыць курынае філе, давядзецца выдаткаваць ад 50 да 58 тысяч за кілаграм, галёнка каштуе 28—30 тысяч, а сцягно — 31—34 тысячы за кіло. За дзясятак яек на Камароўскім рынку просяць ад 10 да 13 тысяч рублёў.
Калі пакаштаваць мяса ці птушку — зусім не тое, чаго хацелася б, вам да латкоў са свежай рыбай. Цяпер на Камароўцы, акрамя карпаў (23—27 тысяч за кіло) і карасёў (14 тысяч), гандлююць і маладым шчупаком. Кілаграм такой смакаты абыдзецца ў 30 тысяч рублёў. «Заморская» рыба, зразумела, толькі замарожаная альбо салёная. Напрыклад, кілаграм свежамарожанага хека абыдзецца вам у 49—50 тысяч, такая ж сёмга каштуе ад 169 да 170 тысяч за кілаграм, філе траскі — 89 тысяч, а цэлую чырвоную замарожаную траску можна пакаштаваць, заплаціўшы ад 45 да 47 тысяч за кілаграм.
Кошты на некаторыя віды салёнай і вэнджанай рыбы наступныя: салёная сёмга — 320 тысяч, фарэль — ад 267 да 270 тысяч за кілаграм. Вельмі эканомны варыянт на фоне вышэйзгаданай экзотыкі — салёны селядзец па кошце 32,2 тысячы. А вось вэнджаная скумбрыя «кусаецца». За кілаграм просяць ад 92 да 93 тысяч.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

Лічыльнік «Звязды» (кошты за кілаграм, калі не пазначана іншае):

Грушы — 10—35 тысяч
Персікі — 18—25 тысяч
Лімоны — 26—30 тысяч
Лаймы — 100 тысяч
Бананы — 11 тысяч
Памідоры — 13—26 тысяч
Агуркі — 16—18 тысяч
Кабачкі — 5 тысяч
Радыска — 10 тысяч
(1 пучок)
Капуста — 3—4 тысячы
Бульба — 4—6 тысяч
Цыбуля — 8—30 тысяч
Буракі — 3,9 тысячы
Кальрабі — 5—6 тысяч
Шампіньёны — 24—29 тысяч
Кансерваваны гарох — 5—7 тысяч (за бляшанку)
Грэчка (800 г) — 7—8 тысяч
Алей сланечнікавы — 13—17 тысяч (1 л)
Мука— 12—13,5 тысячы (2 кг)
Цукар — 7,5—8,4 тысячы (1 кг)
Рыс — 6—18 тысяч (900 г)
Грэчка — 7—8 тысяч (800 г)
Фасоля — 17—18,5 тысячы (800 г)

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.