Вы тут

Апранацца ў беларускіх дызайнераў? — Лёгка!


Калі ў гэтыя дні вашы жанчыны пакінулі патэльні на кухні, канапу каля тэлевізара, а за шпацыр з дзецьмі назначылі адказнымі вас, не здзіўляйцеся. Хутчэй за ўсё, яны адправіліся на Вялікі шопінг! Днямі кожны мог наведаць «Вялікі модны маркет», каб аднавіць свой гардэроб. Гэтым разам каля 70 айчынных дызайнераў выставілі на продаж свае калекцыі ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

1379972118326_1

На ўваходзе кожны атрымліваў білет-лістоўку з падрабязнай схемай маркета: дзе знаходзяцца пункты продажу вырабаў кожнага дызайнера. Зала падзелена напалову. З аднаго боку прадавалі ўпрыгажэнні, з другога — адзенне. На стэндах працавалі і самі дызайнеры.

Кожны з іх адразу мог расказаць пра свае вырабы, дапамагчы выбраць камплект.

Каля прымерачных кабінак шматлюдна. Некаторыя дызайнеры давалі парады сваім кліенткам, «не адыходзячы ад люстэрка». «Вось і прыйшлі па завушніцы!»— смяюцца маці з дачкой, якія купілі сабе два паліто. Летнія рэчы можна было прыдбаць па добрай зніжцы, аднак большасць выбірала верхняе адзенне, цёплыя сукенкі на восень.

Дарэчы, у інтэрнэце можна было загадзя прачытаць усю інфармацыю пра тавары, убачыць фота. Гэта для тых, хто аддае перавагу хуткаму шопінгу: прыгледзеў рэч на вэб-старонцы і адразу ведаеш, дзе можна будзе яе набыць. Тыя, хто стаміўся, маглі завітаць у зону адпачынку, дзе былі прадугледжаны і гульні для дзяцей. Два дні запар на подыуме дэманстравалі модныя навінкі для дарослых і дзяцей з асартыменту «Вялікага моднага маркета». Такім чынам, госці ўбачылі тое, што іх вока абмінула ў зале продажу, і нават занатаваць, як можна камбінаваць розныя элементы гардэробу.

1379972120337_2

Таццяна МАРЫНІЧ, дызайнер:

— Свой брэнд MАRІNІСH я прадстаўляю тут перыядычна. Мне спадабалася цяперашняе рашэнне арганізатараў расцягнуць модны маркет на два дні. Сярод пакупнікоў няма мітусні: хто не паспее ў суботу, можа завітаць і ў нядзелю. На маім стэндзе — частка старой калекцыі і частка новай, якая будзе прадстаўлена на бліжэйшым Беларускім тыдні моды ў Мінску. Модны маркет — магчымасць маладым майстрам заявіць пра сябе. Спажывец сустракаецца з дызайнерамі, мае шанц прымераць і набыць адзенне, якое дагэтуль бачыў толькі на подыуме.

Вера ПАЦУРАЙ, дызайнер:

— Удзельнічаю трэці раз. Звычайна я выстаўляю каля дваццаці мадэляў з калекцыі і палову прадаю стабільна. Канкурыраваць з астатнімі дызайнерамі нялёгка, бо выбар шырокі, ды і цэннік таксама мае значэнне. Цяпер я зрабіла цану больш дэмакратычнай. А побач з калекцыяй захацелася размясціць фотаздымкі з ужо гатовымі «вобразамі» адзення, што на продажы. Так, кожная мая пакупніца адразу бачыць прыклад, як можна скамбінаваць той ці іншы элемент гардэробу.

Таццяна, бугалтар:

— Я шмат чула пра фэшн-маркет і нарэшце сама сюды завітала. Набыла камплект для офіса. За штаны і блузку заплаціла каля мільёна. Тут арыгінальныя, якасныя рэчы, таму не шкада крыху і пераплаціць. Акрамя таго, вельмі зручна, што ўсё ў адным месцы. Бо звычайна, каб знайсці неабходную рэч, аб'ездзіш палову Мінска і можаш вярнуцца без нічога.

Настасся ХМЕЛЬ, маладая мама:

— Пакуль паспела толькі раз прайсці каля ўсіх стэндаў. Шмат чаго спадабалася. Зараз з маленькім адпачнём і пойдзем па абноўкі. Асабліва зацікавіла біжутэрыя. Тут цудоўны выбар падарункаў! Усе рэчы эксклюзіўныя, у магазінах такой разнастайнасці не знойдзеш.

Спадабаліся і мужчынскія паліто. На жаль, муж зараз не з намі, а то прымералі б.

Мне здаецца, што падобныя мерапрыемствы створаны, каб зламаць стэрэатып: маўляў, купляць дызайнерскае адзенне ў нашай краіне нерэальна.... Штораз удзельнікі фэшн-маркета паказваюць, што выглядаць стыльна і арыгінальна магчыма! Беларуская мода крочыць бліжэй да людзей. Магчыма, яна не танней за вопратку з Еўропы. Але ж не ўступае па кошце і якасці айчынным таварам з дзяржаўных магазінаў і рынкаў.

Вераніка ЦВІРКО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.