Вы тут

З Мінска у Бялград — за тры гадзіны


Транспартную паветраную сувязь паміж гэтымі гарадамі цяпер будуць падтрымліваць рэгулярныя рэйсы нацыянальнай авіякампаніі «Белавія». 19 верасня адбыўся першы рэйс. Самалёт будзе вылятаць з Мінска двойчы на тыдзень — па панядзелках і чацвяргах.

Поўная назва рэйсу — «Мінск — Будапешт — Бялград — Будапешт — Мінск», так што, акрамя сталіцы Сербіі, транспартная сувязь цяпер наладжана і з венгерскай сталіцай.Час палёту з улікам стаянкі ў Будапешце — каля 3,5 гадзіны.
— Думаю, гэты рэйс будзе цікавы турыстам, а таксама паспрыяе наладжванню бізнес-сувязяў паміж трыма дзяржавамі. Акрамя таго, павялічыцца колькасць прамых і транзітных турыстаў, што едуць праз Мінск у краіны СНД і Азіі, — лічыць генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
Пакуль што рэйс «Мінск — Будапешт — Бялград — Будапешт — Мінск» — адзіны рэгулярны рэйс беларускага перавозчыка, які звязвае Мінск адразу з двума пунктамі прызначэння ў двух розных дзяржавах.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».