Вы тут

Памяці Зінаіды Васільеўны Корж...


23 верасня 2013 года на 89-м годзе пайшла з жыцця актыўная ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, старшына ў адстаўцы, ветэран працы Зінаіда Васільеўна Корж — дачка праслаўленага беларускага партызана, Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа.

1379972141329_24-24

Разам з сястрой Вольгай добраахвотніцай пачала вайну ў 4-м Кубанскім кавалерыйскім корпусе ў якасці сясцёр міласэрнасці.

...Калі ішлі баі за вызваленне Украіны, старшаму сяржанту Зінаідзе Корж ішоў сямнаццаты год. У атацы пад Макееўкай асколак снарада параніў яе ў сцягно. Страціўшы прытомнасць, яна звалілася з каня. Байцы палічылі яе забітай... Зінаіда знаходзілася ў шпіталі каля паўгода. Доўга накульгвала. Строгая медкамісія выдала дакумент аб тым, што да армейскай службы яна непрыдатная. А корпус у той час ужо змагаўся дзесьці ля Чорнага мора. Даведаўшыся пра гэта, Зіна вырашыла, што ніяк не зможа застацца ўбаку, і, разарваўшы дакумент аб інваліднасці, вярнулася ў родны корпус незадоўга да баёў за Адэсу.

Для яе аперацыя па вызваленні Беларусі «Баграціён» пачалася дажджлівай чэрвеньскай раніцай. Асабліва запомніўся страшны па напале бой за Гарадзею, куды першымі ўварваліся коннікі яе 9-га палка.

Пазней яны ўдзельнічалі ў вызваленні шэрагу гарадоў Еўропы. І Зінаіда змагалася да самай Перамогі і нават... пасля яе, калі гвардзейцы палка амаль трое сутак грамілі рэшткі варожых войскаў у лясах на поўдзень ад Прагі.

Зінаіда Васільеўна годна прайшла свой баявы шлях. Яна ніколі не была «генеральскай дачкой», не хавалася за чужыя спіны. І Радзіма па заслугах ацаніла баявыя справы адважнай кавалерысткі. Зінаіда Васільеўна Корж скончыла вайну з баявымі ўзнагародамі: медалём «За адвагу», ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені

, а таксама многімі медалямі.

Пасля вайны і замужжа яна дзяліла ўсе цяжкасці афіцэрскай службы мужа, шмат працавала на розных участках, займалася грамадскай работай у ветэранскіх арганізацыях, выхаваннем маладога пакалення. Цяжка пакуль усвядоміць усю горыч гэтай страты. Дзякуй Вам, Зінаіда Васільеўна, за годную працу і той яркі след, які Вы пакінулі ў жыцці многіх людзей як цудоўны чалавек, удзельніца вайны, клапатлівая маці! Помнім, любім Вас і смуткуем!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».