Вы тут

Cустрэчы, якія ўмацоўваюць адзінства народаў


Удзельнікам VІІІ Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Паважаныя сябры! Сардэчна вітаю на беларускай зямлі ўдзельнікаў VІІІ Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў Садружнасці.

За сваю гісторыю Форум стаў значным фактарам развіцця міждзяржаўных адносін у гуманітарнай сферы. Сустрэчы дзеячаў навукі, культуры і адукацыі краін СНД садзейнічаюць умацаванню брацкага адзінства нашых народаў.

У Год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя, аб'яўлены Садружнасцю Незалежных Дзяржаў, асноўнай тэмай Форуму вызначаны праблемы экалагічнай бяспекі, захавання прыроднага багацця і культурнай спадчыны. Упэўнены, што яго правядзенне паслужыць актыўнаму абмену вопытам і пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтых важных напрамках сацыяльнага развіцця сучаснага грамадства.

Жадаю плённай працы Форуму, невычэрпнай энергіі, поспехаў, шчасця і дабрабыту яго ўдзельнікам.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».