Даследчыкі з ЗША вырашылі параўнаць узровень адукаванасці і здольнасць выкарыстоўваць лексічны запас у чытачоў друкаваных вырабаў і фанатычных інтэрнэт-карыстальнікаў — спажыўцоў інтэрнэт-медыйнай інфармацыі, да якіх адносяцца падпісчыкі парталаў навін, карыстальнікі сацыяльных сетак, актыўныя наведнікі форумаў і чатаў.
Удзельнікам прапанавалі тэсты на граматыку, лексіку і словаўтварэнне, а вынікі тэстаў падвергліся структурнаму лінгвістычнаму аналізу. Высветлілася, што інтэрнэт-карыстальнікі вылучаюцца меншым слоўнікавым запасам і лексікай, характэрнай для інтэрнэт-пісьма, пры якім словы і граматычныя канструкцыі трансфармуюцца ці спрашчаюцца. Яны часта вынаходзілі новыя словы, парушаючы нормы класічнага словаўтварэння. А класічныя чытачы, валодаючы больш багатым слоўнікавым запасам і лінгвістычным досведам, паказалі яўна большую здольнасць да крэатыўнага выкарыстання новых для іх паняццяў і фарміравання новых слоў.
Такім чынам, абмен хуткімі паведамленнямі і пераважнае выкарыстанне інтэрнэт-крыніц скарачае здольнасць людзей да ўспрыняцця новых слоў і ўключэння іх у свой лексікон, зрабілі выснову даследчыкі. «Наша думка пра тое, што вялікі досвед перапіскі ў інтэрнэце стварае ў людзей крэатыўны падыход да мовы і разнявольвае пісьмовую мову, аказалася памылковай. Насамрэч больш гнуткае стаўленне да мовы і паспяховае ўспрыняцце новага праяўляюцца ў тых, хто чытае друкаваныя тэксты», — падсумавалі навукоўцы.
Надзея НІКАЛАЕВА.
«І калі нам паведамілі пра гэтую падзею, нават не верылася».
Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.