Вы тут

Каб адчуць сябе часткай Еўропы


Апошнім часам «падзейны турызм» набывае немалую папулярнасць, якая зусім не саступае экскурсійнаму. Беларусь актыўна падтрымлівае гэтую тэндэнцыю.

Сырны фестываль, кулінарны («Мотальскія прысмакі»), святы ў Мірскім і Нясвіжскім замках і іншыя прывабліваюць тысячы беларусаў і гасцей з замежжа. Першы сямейны інтэрактыўны фестываль на адкрытым паветры «Цэнтр Еўропы», які пройдзе 12 кастрычніка ў Ратамцы, абяцае дадаць разнастайнасці да падзейна-турыстычнай карты Беларусі.

Назву запланаванага свята выбралі не выпадкова. Сёння адначасова лічаць сябе цэнтрамі Еўропы Польшча, Украіна, Літва, Венгрыя, Чэхія, Германія, Славакія і, вядома, Беларусь. Дакладнасць геаграфічных вымярэнняў пакінем спецыялістам, а вось пацвердзіць свой сучасны еўрапейскі стыль жыцця паспрабуем якраз на свяце «Цэнтр Еўропы».

Каб раскрыць шматбаковасць нашай краіны, арганізатары мерапрыемства прапануюць насычаную праграму забаў і спаборніцтваў. Галоўная іх адметнасць — інтэрактыўнасць, то бок кожны госць свята зможа не толькі назіраць і атрыміваць пазітыўную энергію, але і браць у іх удзел. Маеце жаданне пакатацца на коніку ці ў брычцы — калі ласка. Пасля тэатралізаванага шоу «Кавалькада», якое раскрые высакароднасць і сілу коней з Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце, экскурсія па Ратамцы будзе зусім не лішняй. На прэзентацыі моладзевых культурных плыняў «Улётная стыхія» наведнікі свята змогуць убачыць і выступленні майстроў скейт-борда, ролікаў, і нараджэнне з нуля графіці ды арыгінальных дызайнерскіх рэчаў з... бульбы.

Цікавым і захапляльным абяцае стаць сямейна-кулінарнае свята беларускай кухні «Бульбяны рай». Натуральна, што, запрашаючы гасцей, беларусы стараюцца іх смачна і сытна накарміць. Як гатуюць стравы з бульбы ў беларускіх сем'ях, ацэняць вядомыя шэф-кухары краіны і, магчыма, пазычаць маленькія кулінарныя сакрэты ў беларускіх гаспадароў і гаспадынь — сапраўдных носьбітаў традыцыі. Дарэчы, спаборнічаць за права называцца лепшым «бульбяным» кухарам будуць пяць сем'яў. Каб стаць галоўным героем кулінарнага першынства, ужо сёння трэба падаць заяўку на сайце www.еvеntbеlаrus.bу, дадаўшы падрабязнае апісанне рэцэпту і фота стравы. Параўнаць беларускі варыянт страў будзе з чым. Шэф-кухары рэстаранаў правядуць майстар-класы, дзе пакажуць, як гатаваць нямецкія, чэшскія, ірландскія, італьянскія стравы таксама з бульбы. А пасля, магчыма (падкрэслю гэта), будзе прыгатавана самая вялікая клёцка ў свеце!

Пакуль большасць мерапрыемстваў такога кшталту афарбаваны лакальнасцю і прывязанасцю да пэўнай мясцовасці, кажуць у Міністэрстве спорту і турызму. Павысіць іх узровень і значнасць паспрабуе оўпэн-эйр «Цэнтр Еўропы». На ім будуць прысутнічаць прадстаўнікі дыпламатычных місій, іх партнёры і замежныя турысты, якія наведаюць Беларусь якраз 12 кастрычніка. Калі і мы паспрабуем адчуць сябе сапраўднай часткай Еўропы.

Любоў КАСПЯРОВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».