Вы тут

Паважаныя хлебаробы!


Спакон веку беларусы, завяршыўшы асноўныя работы на роднай зямельцы, святкавалі дажынкі як вянец нялёгкай, але такой патрэбнай працы. Гэта традыцыйнае і ўнікальнае свята ўшанавання людзей самай пачэснай і мірнай прафесіі на зямлі — хлебаробаў — жыве на Беларусі і зараз, бо ваша праца была і застаецца паважанай і запатрабаванай як стагоддзе таму, так і сёння.

1380232172402_27-17

Ад усёй душы віншую і шчыра дзякую ўсім, хто прыклаў сваё сэрца і рукі да стварэння багатага хлебнага каравая нашай Міншчыны і Беларусі! Вы маеце поўнае права ганарыцца здзейсненым, бо, нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е і іншыя цяжкасці, наш цэнтральны рэгіён зноў пацвердзіў сваё права называцца асноўнай жытніцай краіны. Дзякуючы вашай руплівасці, майстэрству і самаадданай працы Мінская вобласць унесла дастойны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі нашай роднай Беларусі, у далейшы яе росквіт і дабрабыт.
Ад шчырага сэрца жадаю вам моцнага здароўя, далейшых працоўных перамог і здзяйсненняў, шчасця вам і вашым сем'ям!

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс БАТУРА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».